Всего документов: 3.
Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі захоўвае ўнікальныя друкаваныя выданні. У акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца экзэмпляр так званага «Псалтыра з чырвонымі кропкамі». Як патлумачыла загадчыца сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Алена Цітавец, апрача богаслужэння Псалтыр выкарыстоўвалідля хатняга чытання.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя фундаментальнага даследавання літаратурнага працэсу нашай краіны –«Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» ў 6-ці кнігах. Унікальная, маштабная па сваёй навуковай значнасці праца створана вялікім калектывам аўтараў і рэдактараў на базе філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кнігі выйшлі ў Выдавецкім доме «Беларуская навука». У рамках імпрэзы адбылося адкрыццё выставы «Літаратурная спадчына ХХ стагоддзя», падрыхтаванай супрацоўнікамі ЦНБ НАН Беларусі.
6 снежня 2013 года адзначыла свій юбілей вядомы этнамузыколаг і этнакінематаграфіст, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка. З гэтай нагоды, а таксама да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці 5 снежня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кніг – «Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці» (2013), «Экалогія традыцыйнай народна-музычнай культуры» (2011).