Всего документов: 9.
Асваенне новага для Беларусі віду гідрамінералаў можа стаць перспектыўным кірункам прамысловасці Гомельшчыны і прыцягнуць у рэгіён інвестараў. Унікальныя па сваім складзе падземныя воды выяўлены ў Лельчыцкім раёне. Вытворчасць па распрацоўцы радовішча ўльтрапрэсных вод — перспектыўны кірунак з вялікім экспартным патэнцыялам, упэўнены беларускія вучоныя. Падрабязна распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Васіль Пашкевіч.
Асабістыя прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, выязныя сустрэчы з выбаршчыкамі, наведванне сацыяльна значных аб’ектаў — аб насычаным графіку работы ў выбарчай акрузе распавядае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Андрэй Балыш. Андрэй Іванавіч скончыў аспірантуру ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.
Больш чым трыццаць журналістаў і актыўных прадстаўнікоў беларускай інтэрнэт-супольнасці пазнаёміліся з прамысловым і культурным патэнцыялам Гомельшчыны. Карэспандэнты і блогеры з усіх куткоў Беларусі сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага прэс-тура «СЕМ-Я. Гомельшчына гасцінная». «Гомсельмаш», «Спартак», «Інстытут лесу НАН Беларусі», «Беларускі металургічны завод», «Рагачоўскі малочнакансервавы завод» — вытворчасці-брэнды Гомельшчыны, якія наведалі ўдзельнікі прэс-тура.
У Гомелі стылявыя праявы ландшафтнай архітэктуры запрашае ацаніць новы экскурсійны маршрут-знаёмства з батанічным помнікам прыроды — паркам Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Пасадкі ў парке робяцца з удзелам спецыялістаў з Цэнтральнага батанічнага саду, Інстытута лесу, Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
Ад ідэі да серыйнага выпуску: аб тым, як фундаментальную навуку скіраваць да практычнай прыбытковай рэалізацыі, сёння шмат чаго могуць расказаць і падзяліцца вопытам навукоўцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Супрацоўніцтва з НАН Беларусі, арыентацыя навуковай дзейнасці на прыярытэтныя для краіны кірункі садзейнічалі фарміраванню ў ГДУ калектываў з прыкметамі і атрыбутамі навукова-педагагічных школ.
Нездарма старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко сярод слоў падзякі арганізатарам Дня беларускага пісьменства нізкі паклон адрасаваў менавіта майстрам слова. Пра ролю апошняга ў развіцці сучаснага беларускага грамадства шмат казалі падчас рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Добрушскія чытанні». Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў адзначыў, што на чытаннях прадстаўлены ў тым ліку самыя разнастайныя работы вядучых навукоўцаў краіны па даследаванні рэгіянальнай культуры Добрушскага краю.
Дагледжанай тэрыторыяй і парадкам, які пануе ў акрузе, сустракае ўсіх Гомельская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, што ў Доўску Рагачоўскага раёна. Апошні дзясятак гадоў яе кіраўніком быў Сяргей Краўцоў. Зусім нядаўна Сяргея Уладзіміравіча абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу сёмага склікання, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы. Сяргей Уладзіміравіч вядомы тым, што заўсёды ўкараняе у работу найноўшыя тэхналогіі. У многім дзякуючы гэтаму сельгаспрадпрыемства пад яго кіраўніцтвам стала адным з самых паспяховых на Гомельшчыне.
Дагледжанай тэрыторыяй і парадкам, які пануе ў акрузе, сустракае ўсіх Гомельская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Акадэміі навук Беларусі, што ў Доўску Рагачоўскага раёна. Апошні дзясятак гадоў яе кіраўніком быў Сяргей Краўцоў. Тут ён прайшоў шлях ад агранома да кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта. Ураджэнец невялікай вёскі Сычман, што на мяжы Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў, атрымаў тры вышэйшыя адукацыі. Зусім нядаўна Сяргея Уладзіміравіча абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу сёмага склікання, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.
Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед. Асноўны ўдар прыпаў на Гомельскую вобласць. Спрагназаваць далейшыя ўспышкі росту папуляцыі караеда і выпрацаваць меры барацьбы з ім дапамагаюць супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі. Тут упершыню расшыфравалі геном жука-караеда. Падрабязна распавядаюць навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем аднаўлення, абароны і аховы лясоў Галіна Помаз, загадчыца лабараторыі Наталля Гардзей, загадчык лабараторыі геномных даследаванняў Інстытута Алег Баранаў.