Всего документов: 19.
Міністэрства адукацыі ўдзяляе вялікую ўвагу арганізацыі якаснага і бяспечнага харчавання навучэнцаў, цесна супрацоўнічае ў гэтым кірунку з іншымі зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання. Сярод іх міністэрствы, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і непасрэдна яе Навукова-практычны цэнтр па харчаванні, а таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Аб арганізацыі харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі расказаў начальнік упраўлення развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы Міністэрства адукацыі Андрэй Дзем’яновіч.
У 2021/2022 навучальным годзе завяршаецца абнаўленне зместу агульнай сярэдняй адукацыі. Новыя вучэбныя праграмы і распрацаваныя ў адпаведнасці з імі вучэбныя дапаможнікі ўводзіліся ў адукацыйны працэс паэтапна. Як складваецца сітуацыя сѐння? Пра гэта гутарка з дырэктарам Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянцінай Васільеўнай Гінчук. Запрашэнні да ўдзелу ў конкурсе аўтараў новых вучэбных дапаможнікаў Нацыянальны інстытут адукацыі накіроўваў у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, установы вышэйшай адукацыі, дзе функцыянуюць адпаведныя кафедры.
У Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя “Новыя прафесійныя кампетэнцыі: падрыхтоўка кадраў ва ўмовах зменлівых эканамічных укладаў”. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, афіцыйныя асобы Еўрапейскай камісіі, дэпутаты Нацыянальнага сходу, вытворцы, сацыяльныя партнёры. В. В. Ганчароў, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадставіў стратэгію “Навука і тэхналогіі: 2018—2040”.
Напрыканцы Года навукі навучэнцы і педагогі Слуцкага дзяржаўнага каледжа прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе на лепшую навукова-даследчую работу сярод студэнтаў і навучэнцаў “Год навукі — эканоміцы краіны”, які праводзіўся на базе Рэспубліканскага інстытута мяса-малочнай прамысловасці (Навукова-практычны цэнтр па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).
Чым знамянальны для сістэмы адукацыі сёлетні Год навукі, як вядзецца падрыхтоўка да ІІ з’езда вучоных нашай краіны, як развіваецца маладзёжная навука, якім будзе ўніверсітэт 3.0 і яшчэ многія тэмы закрануты ў размове з першым намеснікам міністра адукацыі В. А. Богушам. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ з’езда вучоных, Міністэрства адукацыі арганізуе мерапрыемства з удзелам маладых вучоных. У першы дзень з’езда на базе Ліцэя БДУ пройдзе секцыя “Моладзь у навуцы”, у рамкай якой запланавана выстава дасягненняў маладых вучоных. Секцыю рыхтуе галіновае міністэрства разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і БРСМ.
2 кастрычніка пачалася трэцяя сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Пра дэпутацкія будні расказвае намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Т. Р. Якубовіч. Напрыклад, распрацоўваецца праект Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
3 жніўня адбылося ганаровае адкрыццё інавацыйнага цэнтра тэхнапарка БНТУ. Гэтую значную падзею прыйшлі раздзяліць з калектывам універсітэта старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях А. Г. Шумілін, першы намеснікміністра адукацыі В. А. Богуш, намеснік міністра аховы здароўя І. Г. Ласіцкі, кіраўнік апарату НАН Беларусі П. А. Віцязь, партнёры і прадстаўнікі навукі, бізнесу і прамысловасці нашай краіны.
Сёння развіццё навукаёмістых галін эканомікі, інавацыйны шлях развіцця вытворчасці патрабуе адпаведнай хуткай рэакцыі з боку сістэмы адукацыі, асабліва вышэйшай школы. Падрыхтоўка кадраў носіць у асноўным апераджальны характар. У БНТУ задача падрыхтоўкі кадраў для інавацыйнай эканомікі пастаўлена ў тым ліку і перад Цэнтрам развіцця інжынернай адукацыі і арганізацыі вучэбнага працэсу. Узначальвае цэнтр А. С. Снарскі, які распавядае пра сваё жыццё і працу. За сваё станаўленне, фарміраванне светапогляду і ўдасканаленне ведаў ён ўдзячны ў першую чаргу навуковаму кіраўніку кандыдацкай дысертацыі, навуковаму кансультанту ў рабоце над доктарскай, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару Ф. І. Панцялеенку.
Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Г. У. Пальчык расказаў аб выніках работы. Згодна са статыстычнымі данными 18% абароненых дысертацый прыходзіцца на супрацощникаў НАН Беларусі.
У палаце прадстаўнікоў адбылося паседжэнне па тэме арганізацыі здаровага харчавання ў нашай краіне. У гутарце прынялі ўдзел супрацоўнікі НАН Беларусі падкрэсліў ролю навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі ў распрацоўцы прадукцыі для дзяцей.
15 красавіка прадстаўнікі спецыяльнаго фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай подтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджвалі пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. У гэтай падзеі прыняў удзел і старшыня савета фонду, рэктар БДУ, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук прафесар С.У. Абламейка.
Гутарка з Наталлей Кучынскай, членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы. У прыватнасці, яна звяртае ўвагу на дзейнасць маладзёжных палат, створаных пры Іўеўскім і Ашмянскім раённых Саветах дэпутатаў, справы якіх сталі вельмі карыснымі. Школьныя лідары Іўеўшчыны былі запрошаны на сустрэчу з дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзе пазнаёміліся з развіццём парламентарызму на Беларусі і працэдурай падрыхтоўкі законаў. Сумесна з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі юныя парламентарыі распрацавалі культурна-адукацыйны праект па археалагічным даследванням мястэчка Геранёны і ўдзельнічалі ў рабоце археалагічнага летніка "Спадчына".
У рамках Дзён культуры Аўтаномнага Рэгіёна Сардзінія (Італія) адбыўся візіт у Мінск італьянскай дэлегацыі,прадстаўнікамі якой было адзначана, што ў італьянскага боку ёсць планы на ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі Сардзініі ў навуковай дзейнасці з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а таксама з навучальнымі ўстановамі як сталіцы, так і рэгіёнаў.
28 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне экспертнага савета Рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для беларусі", дзе з паўсотні творчых работ, якія выйшлі ў фінал спаборніцтва, былі выбраны самыя паспяховыя ідэі маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў. "Правядзенне гэтага спаборніцтва у Нацыянальнай акадэміі навук можна па праву лічыць знамянальным, - падкрэсліў старшыня прэзідыума НАН У.Р.Гусакоў. - Такім чынам мы адкрываем новыя таленты, новыя імёны творчай моладзі, на якую робім стаўку ў фарміраванні кадравага складу нашай акадэміі і ў цэлым навуковай эліты краіны".
Навагодняе свята было выбрана для знамянальнай падзеі – узнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Удзельнікамі спаборніцтва выступілі навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук, адукацыйныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы, маладыя навукоўцы і распрацоўшчыкі.
У пятніцу ў Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча міністра адукацыі С.А.Маскевіча з в’етнамскай дэлегацыяй кіраўнікоў і супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў Універсітэта Бінь Зыёнг, якія ўпершыню наведалі Беларусь. Візіт в’етнамскіх калег узначаліў рэктар універсітэта, прафесар, акадэмік Каа Ван Фыёнг. З беларускага боку гасцей сустракалі рэктар БДУ, акадэмік НАН Беларусі С.У.Абламейка, начальнікі ўпраўленняў галіновага міністэрства.
У рамках абласнога свята рамёстваў, якое гэтымі днямі прайшло на слуцкай зямлі, у Слуцкім прафесійна-тэнічным каледжы перапрацоўчай прамысловасці прайшлі святочныя мерапрыемствы. У гонар свята ў Слуцкай галерэі мастацтваў адкрылася выстава «Узору дзіўнае суквецце», дзе былі прадстаўлены знакамітыя слуцкія паясы, вытканыя некалькі стагоддзяў назад, а таксама сучасная прадукцыя прадпрыемства «Слуцкія паясы». Так, у прыватнасці, экспанаваліся слуцкія паясы XVIII стагоддзя, прывезеныя з Мінскага абласнога краязнаўчага музея і музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Беларусь прыбыла дэлегацыя Паўднёвай Карэі з ліку экспертаў па ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розныя сферы жыццядзейнасці. Госці наведалі Міністэрства адукацыі, дзе адбылася канструктыўная размова і былі выпрацаваны канкрэтныя крокі далейшага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. Начальнік навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі рассказаў, як ствараецца нацыянальны электронны адукацыйны рэсурс ва ўмовах воблачнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. Да стварэння электроннага прадукту далучаны вучоныя і спецыялісты НАН Беларусі, устаноў адукацыі і іншых арганізацый.
Школьнік з Салігорска Цімафей Малахоўскі, які ў сваёй даследчай рабоце сабраў і сыстэматызаваў больш за семсот беларускіх прыказак і прымавак, стаў стыпендыятам савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 года.