Всего документов: 3.
З XVI стагоддзя да 1941 года вёска насіла назву Дамаміркі. Цяперашняя назва гучыць інакш. Ураджэнец гэтае вѐскі — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іларыён Ігнаценка, узначальваў Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР.
Паэт Міхась Болсун адзначыў 75-годдзе. Віншаванні юбіляр атрымаў падчас творчага вечара "Я тым шчаслівы, што жыву". Член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Плескачэўскі павітаў юбіляра і ўзгадаў кнігу "Чачэрскі след у навуцы": звыш 50 эсэ пра навукоўцаў гэтай зямлі напісана Міхаілам Болсунам. Паэт атрымаў ганаровую грамату НАН Беларусі.
Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці нашага земляка, ураджэнца Васілевічаў Рэчыцкага раёна, народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўцы, акадэміка Акадэміі навук БССР Івана Навуменкі, па добрай завядзёнцы сабралі ў Гомелі вучоных з розных краін. На чытаннях выступілі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня аргкамітэта канферэнцыі Юрый Плескачэўскі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, старшыня Беларускага камітэта славістаў Аляксандр Лукашанец і многія іншыя ўдзельнікі канферэнцыі.