Всего документов: 2.
«Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлi…» — з такiм заклiкам яшчэ ў 1891 годзе звяртаўся да беларусаў Францiшак Багушэвiч. А як складваецца сiтуацыя з мовай сёння? Адказ — у вялiкiм сацыялагiчным даследаваннi, падрыхтаваным вучонымi Iнстытута сацыялогii НАН Беларусi да Мiжнароднага дня роднай мовы.
Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень роднай мовы. У Нацыянальнай акадэмii навук «моўны» тыдзень распачаўся яшчэ ў панядзелак. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — навукова–практычны семiнар, гульня–вiктарына «Язык–Quiz» для творчай моладзi НАН, а таксама дыскусiя «Беларуская мова i бiзнес». Ужо сёння пачне працу мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гiсторыя i сучаснасць». Тут прэзентуюць юбiлейнае выданне «Псалтири» у перакладзе на сучасную беларускую мову, а таксама зладзяць «круглы стол» па праблемах рэлiгiйнай тэрмiналогii.