Всего документов: 1.
Сёлета спаўняецца 35 гадоў з часу надання Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны. Адзін з кірункаў дзейнасці кафедры беларускай літаратуры — вывучэнне багатай літаратуры і культуры Гомельшчыны. Падмурак рэгіянальных даследаванняў у навучальнай установе быў закладзены вядомым беларускім вучоным Мікалаем Міхайлавічам Грынчыкам. У час працы загадчыкам кафедры беларускай літаратуры арганізаваў студэнцкую навуковую лабараторыю па фальклоры, дзе збіраліся матэрыялы, запісаныя студэнтамі і выкладчыкамі. Найлепшыя з іх перадаваліся ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі.