Всего документов: 5.
Адна з таямнічых старонак гісторыі Адама багдановіча - яго вянчанне з Марыей Мякотай. Ва ўспамінах пра сына Максіма, напісаных у 1923 годзе для Інстытута беларускай культуры, Адам Багдановіч у гэтым пытанні был надзвычай стрыманы.
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча працягваецца выставачны праект, прысвечаны 110-годдзю кнігі Максіма Багдановіча «Вянок». У сакавіку экспанаваўся каштоўны зборнічак вершаў 1913 года, які мае пакручасты лёс і сёння захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На тытульным лісце ўладальніцкі надпіс: «Арсень Ліс». Яшчэ больш цікавым з’яўляецца шмуцтытул вышэйзгаданага зборніка «Вянок», дзе ёсць аўтограф першага ўладальніка — Антона Рафалавіча Янкоўскага — і яго дароўны надпіс А. Лісу. Арсень Ліс пазнаёміўся з Антонам Янкоўскім падчас этнаграфічнай экспедыцыі, якую зладзілі сумесна Акадэмія навук Літвы і Акадэмія навук БССР.
Мастацка-дакументальная выстаўка з такой назвай працуе цяпер у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. У экспазіцыі выстаўкі можна ўбачыць рукапіс А. Багдановіча «Мои воспоминания» і расчытку дакумента, падрыхтаваную супрацоўнікамі Акадэміі навук БССР у 1962 годзе.
Нядаўна ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча паступілі лісты ад Паўла Багдановіча, зводнага брата паэта. Сярод іншых важных падзей, звязаных з імём пісьменніка - выхад у свет кнігі "М. Горкі і М. Багдановіч: сяброўства, народжанае на берагах Волгі", над якой працавалі ў тым ліку спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча з першых дзён актыўна распрацоўваў розныя кірункі дзейнасці, у тым ліку збор, захаванне асабістай і творчай спадчыны пісьменніка, вывучэнне, прэзентацыю і папулярызацыю каштоўных музейных прадметаў. Некаторыя факты ўдалося адшукаць на сайце Дзяржаўнага архіва Яраслаўскай вобласці, напрыклад, творы, напісаныя Багдановічам у тагачасныя газеты. Таксама дапоўніўся спіс гімназістаў, аднакласнікаў пісьменніка. Сярод іх - Годнеў Ціхан Мікалаевіч, беларускі фізіёлаг раслін, біяхімік, акадэмік НАН Беларусі.