Всего документов: 12.
Сёння ў доме, дзе некалі жыў класік беларускай літаратуры Якуб Колас, знаходзіцца яго музей. Колас пасяліўся тут, бо гэта было вельмі зручнае месца. Яно знаходзіцца побач з Акадэміяй навук, дзе Колас працаваў віцэ-прэзідэнтам.
У лістападзе па ўсёй Беларусі пройдуць юбілейныя мерапрыемствы з нагоды 140-годдзя Якуба Коласа. Сярод іх - часовая экспазіцыя "Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа ў кнігах". Прадстаўлены на ёй таксама экспанаты з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
У год Гістарычнай памяці святкаванне 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа стала знакавай падзеяй у культурным жыцці Рэспублікі Беларусь. Святочныя мерапрыемствы ў гонар Песняра праходзяць па ўсёй краіне. У часовай экспазіцыі «Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах», што адкрылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, прадстаўлены і выданні з аўтографамі паэта, якія ён перадаў у дар розным установам краіны — у тым ліку бібліятэцы Акадэміі навук.
Сёлета адзначаецца 140-годдзе Якуба Коласа. Большасць з нас прывыкла бачыць беларускага песняра ў сталым ўзросце. Але зусім розным можна яго пабачыць на фотаздымках, зробленых у розныя маменты яго жыцця. У тым ліку і падчас працы ў Інбелкульце і Акадэміі навук.
Для большасці з нас Якуб Колас - вядомы паэт і пісьменнік, таленавіты вучоны і выдатны педагог. Але і як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ён зрабіў нямала. Сярод іншага ў гады вайны дапамагаў эвакуіраваным супрацоўнікам Акадэміі навук БССР.
Днямі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адрылася экспазіцыя "50 імгненняў: фоталетапіс жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа". На выставе можна ўбачыць і фотаздымкі КОласа з яго мінскай сядзібы, што знаходзіцца за галоўным будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Стасункі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа з яго дактарамі - тэма невычарпальная. Сярод таленавітых дактароў, з якімі быў знаемы Колас, - акадэмік АН БССР Андрэй Якаўлевіч Пракапчук.
У 1951 годзе ў лісце да сына Міхася Якуб Колас напісаў: "Віншую з днём твайго 25-годдзя. Няхай яно будзе толькі 1/4 твайго жыцця". Каб споўніць пажаданне бацькі, Міхасю Канстанцінавічу не хапіла зусім мала - яго не стала на 95-м годзе. 55 гадоў свайго жыцця Міхась Канстанцінавіч аддаў працы ў Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі.
Жыццю і творчасці Якуба Коласа прысвечана вялікая колькасць артыкулаў і паведамленняў, навуковых прац і дысертацый, канферэнцый і круглых сталоў. Інстытутам мовы і літаратуры НАН Беларусі быў выдадзены Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах. Здаецца, улічаны ўжо ўсе матэрыялы, звязаныя з творчай дзейнасцю паэта. Але кожны год з'яўляюцца новыя знаходкі і адкрыцці.
Стасункі Якуба Коласа з дактарамі і медперсаналам — тэма малараспрацаваная і вартая не адной публікацыі. Са сваімі дактарамі Якуб Колас сябраваў, прысвячаў ім вершы і дарыў уласныя кнігі з аўтографамі. А яго дактары ў сваю чаргу з павагай ставіліся да творцы. Якуб Колас вельмі любіў кнігі, і ў бібліятэцы пісьменніка ёсць некалькі кніг-падарункаў паэту ад медыкаў. Напрыклад, кнігі яму дарылі вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Грашчанкоў, галоўны неўрапатолаг Міністэрства аховы здароўя БССР сапраўдны член АН БССР Данііл Маркаў.
На працягу многіх год навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа займаюцца распрацоўкай тэмы "Акружэнне Якуба Коласа". У 1940-1950-я гады, калі стан здароўя беларускага песняра пагоршыўся, у акружэнне Коласа трапілі і дактары, якія прыкладалі ўсе сілы, каб палепшыць самаадчуванне паэта. Сярод іх - член-карэспандэнт АН БССР Сяргей Мелкіх, акадэмік АН БССР Барыс Трусевіч і інш.
Класік беларускай літаратуры пакінуў багатую эпісталярную спадчыну. Цікавасць прадстаўляе гісторыя раней невядомага ліста, датаванага 7 красавіка 1940 года. Верагодна, ён змяшчае заўвагі да працы А. Вазнясенскага, якую збіраліся надрукаваць у тыпаграфіі Акадэміі навук.