Всего документов: 4.
Мінскаму Планетарыю - 55. У ім дэманстравалі відовішча зорнага неба, якое немагчыма ўбачыць у вялікім горадзе, а лектары ўсесаюзнага таварыства "Знание", выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі Акадэміі навук БССР вялі асветніцкую працу.
Словы “Біблія” і “бібліятэка” недарэмна маюць аднолькавы корань. Дзень бібліятэк сёлета пройдзе напярэдадні выключнай падзеі. Галоўная кніжная скарбніца краіны на месяц размесціць у сваіх сценах звышкаштоўныя артэфакты з усяго свету, якія апавядаюць пра гісторыю Кнігі кніг — Бібліі. А таксама і пісьменства наогул. Падрыхтоўка такога маштабнага праекта, безумоўна, ішла ў самых розных кірунках. З удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваны адмысловы аўдыягід.
Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў упершыню пройдзе ў Беларусі з 9 да 15 верасня. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца выстава касмічных дасягненняў. У Цэнтральным батанічным садзе касманаўты і астранаўты прымуць удзел у закладцы Алеі касманаўтаў. Важна, што касманаўты з розных краін, меркаванне якіх вельмі аўтарытэтнае ў свеце, убачаць нашу краіну, пазнаёмяцца з яе касмічнымі дасягненнямі, а таксама з нашай багатай гісторыяй і культурай, адзначыў кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснік кіраўніка Нацыянальнага агенцтва па касмічных даследаваннях Пётр Віцязь.
У пачатку красавіка Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Інстытут сусветнай літаратуры імя А.М. Горкага Расійскай акадэміі навук падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Беларускі музей атрымаў высакаякасныя копіі лістоў з перапіскі, якую вёў Адам Багдановіч з Максімам Горкім, Кацярынай Пешкавай і Аляксандрай Волжынай з правам выкарыстоўваць іх у навукова-даследчай і выставачнай дзейнасці. У беларускія зборы сямейны архіў Адама Багдановіча трапляў паступова і ў розныя гады. Частка яго знаходзілася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.