Всего документов: 1.
Ужо больш як чвэрць стагоддзя па Беларусі падарожнічае навукова-творчая экспедыцыя "Дарога да святыняў". Сёлета яна наведала Міншчыну, Брэстчыну і Гродзеншчыну і завяршылася ў сталіцы Дня беларускага пісьменства - у Слоніме. Навуковую частку прадстаўлялі літаратуразнаўцы, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук і Ігар Шаладонаў.