Всего документов: 3.
З 6 па 8 снежня ў Мінску пройдзе фестываль “Навуковыя сустрэчы: медыцына будучыні”. “Навуковыя сустрэчы” — камерная версія навукова-асветніцкага фестывалю “КСТАТИ”, які ўжо двойчы праходзіў у Мінску. Сярод запланаваных мерапрыемстваў - сустрэча ў Ліцэі БДУ з кандыдатам біялагічных навук старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі нейрафізіялогіі Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Маргарытай Досінай.
У гімназіі № 2 Брэста сёння вучацца 560 дзяцей 5—11 класаў і створана цэласная сістэма работы з высокаматываванымі навучэнцамі. Галоўная ўмова яе паспяховага функцыянавання — сумесныя намаганні педагогаў, навучэнцаў, бацькоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі. Мы актыўна супрацоўнічаем з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А. С. Пушкіна, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, Палескім аграрна-экалагічным інстытутам НАН Беларусі, распавядае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марына Васько.
22 мая ў Жодзіне адбыўся абласны форум дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў. Сёлета ён прайшоў пад дэвізам “Разумныя канікулы на Міншчыне: адпачывай, загартоўвайся, працуй і развівайся”. Падчас першай часткі форуму ўдзельнікі наведалі буйныя прадпрыемствы і арганізацыі горада: БелАЗ (вытворчасць кар’ерных самазвалаў), “Світанак” (вытворчасць трыкатажных вырабаў), кавальскі завод цяжкіх штамповак (вытворчасць металавырабаў для машынабудавання), “РУП ТУР-ПРА” (вытворчасць більярдаў), Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, Жодзінскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях, “Белаўтазапчасткі” (вытворчасць гідраўзмацняльнікаў, стальных труб).