Всего документов: 1.
Дыягностыку многіх спадчынных захворванняў цяпер можна правесці загадзя і ацаніць схільнасць да іх. А ў хуткай будучыні навукоўцы змогуць па генах скласці дэталёвы партрэт знешнасці, характару і схільнасцяў чалавека. Колькасць ахвочых зазірнуць унутр сябе расце. Асоба чалавека прыкладна на 75 % вызначаецца яго генамі, распавядае загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Масэ.