Всего документов: 3.
Новая экспазіцыя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея "У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа", падрыхтаваная з дапамогай Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, знаёміць з невядомымі ці малавядомымі фактамі жыцця пісьменніка праз прызму аўтамабіляў.
У мінулыя выхадныя гасцей прымаў адзін з найстаражытных гарадоў Усходняй Еўропы з нагоды Свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2015". Адной з самых яркіх навін сёлетняга фэсту стала адкрыццё, зробленае кандыдатам біялагічных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Максімам Ярмохіным. Згодна яму, век Мсціслава можна лічыць больш сталым яшчэ гадоў на восемдзесят.
Археалагічны музей у Мінску з'яўляецца пакуль што не самай зведаннай кропкай для гаражан і гасцей горада. Унікальнай асаблівасцю музея з'яўляюцца аўтэнтычныя падмуркі, выяўленныя археолагамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у прыватнасці Юрыем Каласоўскім, падчас вывучэння гарадскога квартала у Верхнім горадзе.