Всего документов: 92.
У гэтыя дні Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт святкуе 85-годдзе. У 1933 годзе, калі быў утвораны Інстытут народнай гаспадаркі, сюды запрасілі шмат выбітных спецыялістаў (у тым ліку з Масквы і Санкт-Пецярбурга). Самы актыўны ўдзел у развіцці інстытута прымалі спецыялісты з Дзяржплана і акадэміі навук, распавядае рэктар універсітэту Уладзімір Шымаў.
20 мая Беларускаму дзяржаўнаму эканамічнаму ўніверсітэту спаўняецца 85 гадоў. Багатая гісторыя гэтай установы пачалася ў далёкім ужо 1933 годзе. Менавіта тады на базе эканамічных структур акадэміі навук і БДУ быў адкрыты Інстытут народнай гаспадаркі.
На пачатку мая ў БДУІР прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Big Data-2018. Беларускі бок прадстаўлялі БДУІР, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, IT-кампаніі. Падрабязна пра канферэнцыю распавядаюць загадчык кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Канстанцін Яшын і дацэнт кафедры Віталь Асіповіч.
535 км — такая адлегласць паміж Віцебскам і Гроднам. 535 км — менавіта на такую вышыню плануецца вывесці ўніверсітэцкі нанаспадарожнік BSUsat наступнай восенню. Пра тое, як ствараўся гэты апарат і як будзе ажыццяўляцца яго эксплуатацыя на арбіце, распавядае загадчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Уладзімір Саечнікаў. Пры распрацоўцы касмічнага апарата каманда Уладзіміра Саечнікава актыўна ўзаемадзейнічала з падраздзяленнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у прыватнасці з НПЦ па матэрыялазнаўстве.
Секцыя “Тэхнічныя навукі — індустрыя 4.0”, арганізаваная на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, была самай маштабнай на ІІ з’ездзе вучоных. У ёй прынялі ўдзел больш як 500 дэлегатаў — універсітэцкія прафесары, канструктары, інжынеры. З моманту правядзення І з’езда вучоных краіны прайшло 10 гадоў, заўважыў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык. За гэты час у краіне і ў свеце адбыліся вялікія змены.
Многія ведаюць БДУІР пераважна як праграмісцкі ўніверсітэт. Але пералік спецыяльнасцей тут значна больш разнастайны, чым проста ІТ. У БДУІР рыхтуюць інжынераў у галіне сувязі, абароны інфармацыі, мікраэлектронікі, радыётэхнікі, праектавання сістэм аўтаматызацыі і інш. І спектр навуковых даследаванняў, што вядуць вучоныя ўніверсітэта, таксама вельмі шырокі. Вядзецца тут і распрацоўка мікрарухавікоў для МКА ў рамках праграм Саюзнай дзяржавы “Тэхналогія — СД” і “Нанатэхналогія — СД” пад агульным кiраўнiцтвам Iнстытута цепламасаабмену НАН Беларусi.
Хімічны факультэт БДУ — адзін з самых навукаёмістых ва ўніверсітэце. Тут працуюць 26 дактароў навук, і ў кожнага — свая галіна навуковых даследаванняў, свая каманда, свае дасягненні. Дэкан — прафесар Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў — з’яўляецца членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І свае распрацоўкі ён ажыццяўляе тут, на факультэце, далучаючы да іх у тым ліку аспiрантаў i студэнцкую моладзь.
Вялікая навука пачынаецца ў вышэйшай школе. Толькі ў сістэме Міністэрства адукацыі працуе звыш 1300 дактароў і каля 850 кандыдатаў навук, 35 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі.
16 лістапада адбылася сесія агульнага сходу Нацынальнай акадэміі навук Беларусі. У яе рабоце прынялі ўдзел каля 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэтскай і галіновай навукі. Асноўнай падзеяй сталі выбары акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў і замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў Тыдзень адытыўных тэхналогій. Галоўнай пляцоўкай тыдня стаў Інстытут парашковай металургіі НАН Беларусі, дзе прайшоў 8-ы навукова-вытворчы семінар “3D-прынтары: перспектывы прымянення і развіцця”. Пра тэхналогію распавядаюць дырэктар Інстытута парашковай металургіі член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Ільюшчанка і намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Алег Крыванос.
Для сустрэчы з загадчыцай кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі БДУ прафесарам Кацярынай Анціпавай мелася, прынамсі, тры нагоды. У верасні ў Кацярыны Анатольеўны былі дзве вельмі важныя камандзіроўкі: у Будапешт, дзе завяршыўся буйны праект “Беларусь у картах”, калектыўная праца вучоных БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Венгерскай акадэміі навук, і ў Лісабон — на 4-ю міністэрскую канферэнцыю Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН па праблемах старэння. І яшчэ адна прыемная нагода — прафесійнае свята, Дзень настаўніка.
II з'езд навукоўцаў Беларусі пройдзе на пачатку снежня ў Палацы Рэспублікі. Як адзначыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, ужо створаны і працуюць рабочыя группы па забеспячэнні работы з'езда. Акрамя таго, напярэдадні з'езда адбудзецца шэраг знакавых для айчыннай навукі падзей, распавядаюць старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі намеснік дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Андрэй Іванец і галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.
У Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Каралеўства Саудаўская Аравія. У праграме візіту запланавана наведванне БДУ, БДУІР, БНТУ, БДМУ, а таксама Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Моладзь, арыентаваная на навуку, пасля завяршэння першай ступені вышэйшай адукацыі, як правіла, ідзе ў магістратуру. Аднак што рабіць тым, хто задумваецца пра навуку, але не скончыў магістратуру? Сёння ў іх ёсць выбар: або паступіць на вучобу ў магістратуру, або звярнуцца да такой формы падрыхтоўкі, як саіскальніцтва. У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі якраз цяпер, у верасні, ідзе прыём дакументаў ад саіскальнікаў на згаданую форму падрыхтоўкі. Нашы саіскальнікі практычна стапрацэнтна дасягаюць сваёй мэты, гаворыць рэктар інстытута Ігар Ганчаронак. Як паведаміла кіраўнік аддзела аспірантуры і дактарантуры інстытута Галіна Рабава, у складзе акадэміі навук адукацыйныя праграмы аспірантуры рэалізуюцца ў 52 навуковых арганізацыях па 136 спецыяльнасцях 14 галін навукі.
Экалогія — загадкавая навука, якая ва ўсіх на слыху, але да сёння не мае адзінага вызначэння. Даведацца пра гэтую цікавую навуку і атрымаць адпаведную адукацыю можна ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Белдзяржуніверсітэта. Напрыклад, спецыяльнасць “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” не новая ў нашай краіне, але напрамкі падрыхтоўкі — “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі)” і “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя)” — ёсць толькі ў інстытуце імя Сахарава. Філіял кафедры дзейнічае і ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Мінчане, якія любяць гуляць па Цэнтральным батанічным садзе, магчыма, думаюць, што асноўная задача яго супрацоўнікаў — наводзіць і падтрымліваць тут прыемную воку прыгажосць. Аднак зялёнае будаўніцтва і фітадызайн — хоць і важны, але не адзіны напрамак дзейнасці батанічнага саду. Гэта сур’ёзная навуковая ўстанова, якая вядзе цэлы шэраг фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду член-карэспандэнт НАН Беларусі Уладзімір Ціток правёў экскурсію для журналістаў рэспубліканскіх СМІ.
5 гадоў назад на базе Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі быў створаны Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій. Сёння ён вырашае цэлы шэраг задач у сферы сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і іншых галінах. Пра дасягненні цэнтра паведаміў яго кіраўнік, член-карэспандэнт, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі.
З 18 па 21 красавіка ў Мінску праходзіць XXIV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІВО-2017. Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў універсітэцкія стэнды, дзе азнаёміўся з прадстаўленымі там тэхналогіямі і абсталяваннем, пагутарыў з распрацоўшчыкамі. Акрамя ўніверсітэцкіх стэндаў, міністр адукацыі пабываў таксама на пляцоўках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, вядучых сусветных тэлекамунікацыйных кампаній.
Днямі ў БДУІР адбылося ўнікальнае навуковае мерапрыемства - юбілейныя XXV Міжнародныя чытанні "Вялікія ператваральнікі прыродазнаўства". Сёлета яны былі прысвечаны выбітнаму вучонаму, мысліцелю і грамадскаму дзеячу, Нобелеўскаму лаўрэату Нільсу Бору. Галоўны вучоны сакратар член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін паведаміў, што менавіта Нільс Бор паўплываў на яго выбар у галіне навукі. Цікавую інфармацыю пра тое, як развіваецца сучасная навука і грамадства, паведаміў загадчык лабараторыі "Інтэграваныя мікра- і нанасістэмы" БДУІР акадэмік Уладзімір Лабуноў.
У кастрычніку 2013 года Еўрапейская камісія запусціла глабальны праект “Графен”, на рэалізацыю якога выдаткаваны 1 мільярд еўра і 9 гадоў інтэнсіўнай працы. Праект аб’яднаў амаль паўтары сотні навуковых і прамысловых арганізацый Еўрапейскага саюза. Вынікам павінны стаць новыя прарыўныя тэхналогіі, заснаваныя на ўнікальных уласцівасцях графену. Адметна, што ўдзел у праекце прымае адна арганізацыя з Усходняй Еўропы — НДІ ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спецыялісты НДІ ядзерных праблем БДУ не толькі даследуюць графен, але і навучыліся самі здабываць яго для навуковых мэт. Разам з калегамі з Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі яны стварылі абсталяванне для атрымання графену метадам хімічнага асаджэння і адпаведнае праграмнае забеспячэнне.
Візіт прэзідэнта Грузіі ў БНТУ невыпадковы. Нашы краіны даўно супрацоўнічаюць у сферы адукацыі, і ёсць узаемнае імкненне паглыбляць гэтае супрацоўніцтва. Як паведаміў рэктар БНТУ акадэмік НАН Беларусі Барыс Хрусталёў, шэраг грузінскіх навукоўцаў абаранілі ў БНТУ кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.
Учора ў Нацыянальнай акадэміі навук прайшла вялікая выстава дасягненняў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці беларускіх вучоных. 78 арганізацый краіны прадставілі больш за 500 новых распрацовак. Свае навуковыя дасягненні дэманстравалі арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Міністэрства абароны, а таксама інавацыйныя прадпрыемствы і тэхнапаркі. Асобна былі прадстаўлены маладзёжныя праекты.
Заўтра ў краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі. Традыцыйна да гэтага свята прымеркаваны цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Сёлета традыцыйнае свята вучоных набыло яшчэ большы маштаб у сувязі з тым, што бягучы год абвешчаны Годам навукі. Пра здабыткі айчыннай навукі на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У. Р. Гусакоў.
Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі мае доўгую гісторыю: у 2015 годзе ён адзначыў паўвекавы юбілей. Пра дзейнасць Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук і ўвогуле пра моладзь у навуцы распавядае старшыня згаданага савета, загадчык лабараторыі адсарбентаў і адсарбцыйных працэсаў Інстытута агульнай і неарганічай хіміі НАН Беларусі Андрэй Іванавіч Іванец.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт мае статус навуковай арганізацыі, там праводзяцца навуковыя даследаванні сусветнага ўзроўню. БДУ вядомы сваімі навуковымі школамі, якія ўзначальваюць акадэмікі і карэспандэнты НАН Беларусі. Пра ўніверсітэцкую навуку распавядае першы прарэктар БДУ акадэмік А. Івашкевіч.
У пятніцу ў Нацыянальнай акадэміі навук прэзентавалі Год навукі ў Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, старшыня ВАК Генадзь Пальчык, акадэмікі — сакратары ўсіх аддзяленняў акадэміі навук, вядучыя вучоныя краіны.
Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі "За вялікі ўклад у развіццё навукі". Гэта найвышэйшая ўзнагарода НАН Беларусі, якая прысуджаецца вучоным за заслугі перад навукай і грамадствам.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі чарговы раз запрасіла мінскіх навучэнцаў у школы юных даследчыкаў, якія дзейнічаюць пры акадэмічных інстытутах пад кіраўніцтвам вучоных. У дзяцей з’явілася выдатная магчымасць не толькі атрымаць дадатковыя веды па вучэбных прадметах і навыкі даследаванняў, але і дакрануцца да таямніц высокай навукі. На першым сходзе школьнікаў павітаў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Кіраўнік адной с такіх школ навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Уладзімір Мікалаевіч Лябедзька распавядае пра заняткі.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт святкуе 95-годдзе. Юбілейная дата стала нагодай для інтэрв’ю з рэктарам БДУ акадэмікам НАН Беларусі Сяргеем Уладзіміравічам Абламейкам.
У пятніцу вечарам у бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій сабраліся неабыякавыя да навукі людзі, каб паглядзець, як смелыя маладыя вучоныя выйдуць на “Навуковы рынг”. У спаборніцтвах бралі ўдзел маладыя вучоныя з Нацыянальнай акадэміі навук, універсітэтаў, а таксама незалежныя эксперты. Варта адзначыць, што “Навуковы рынг” праводзіўся пры падтрымцы Савета маладых вучоных НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, Парка высокіх тэхналогій, кампаніі EPAM Systems, а высокатэхналагічнай лабараторыі EPAM-Гараж. Сваі ўражаннямі выказвае і адна з арганізатараў праекта загадчыца аддзела маркетынгавых даследаванняў ЦНБ НАН Беларусі Аліна Шкутава.
Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасціМіністэрства адукацыі Віктар Ігаравіч Валасацікаў, у 2015 годзе міністэрства выступала дзяржзаказчыкам 692 (54,3%) заданняў па 12 дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў, выкананых падначаленымі ўніверсітэтамі. Пры гэтым больш за 42% заданняў выконваюцца сумесна з навуковымі арганізацыямі, падпарадкаванымі іншым органам кіравання, у тым ліку з арганізацыямі НАН Беларусі.
На пачатку снежня ў Мінске прайшоў навуковы фэст "Карпарацыя ведаў". Беларускую навуку прэзентавалі прафесар БДУ Андрэй Цімошанка, супрацоўнікі Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі і інш.
Стартаваўшы ў 2007 годзе як мясцовыя спаборніцтвы па ручным кашэнні нізінных балот, “Спораўскія сенакосы” да гэтага часу ператварыліся ў вялікае шматграннае свята. У складзе каманды з назвай “Энергія балот” выступалі вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі геахіміі ландшафтаў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Усяслаў Раковіч і намеснік дэкана факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя МДЭУ імя А.Д.Сахарава Уладзімір Капіця.
У канцы года завяршаецца маштабны праект у сферы біяэнергетыкі пад назвай “Энергія балот”, які пры падтрымцы нямецкага фонда Міхаэля Зукава і Еўрапейскага саюза рэалізуюць беларускія вучоныя і вытворцы. Яго мэта — вярнуць да жыцця старыя выпрацаваныя тарфянікі і забяспечыць іх устойлівае аднаўленне. Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі геахіміі ландшафтаў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі кандыдат тэхнічных навук Усяслаў Раковіч, распавядае пра цяжкасці аднаўлення выпрацаваных балот.
Пасля 6 месяцаў работы на самым халодным кантыненце Зямлі ў Мінск вярнуліся ўдзельнікі VII Беларускай антарктычнай экспедыцыі. Даследчыкаў урачыста сустрэлі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Начальнік экспедыцыі, намеснік дырэктара Цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Аляксей Аляксандравіч Гайдашоў правёў за паўднёвым палярным кругам у агульнай колькасці 7 гадоў.Для навуковага супрацоўніка Інстытута фізікі НАН Беларусі інжынера-радыёметрыста Міхаіла Караля іэкспедыцыя была ўжо трэцяй па ліку.
Як заўважыў прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве БНТУ,акадэмік НАН Беларусі, прафесар А.Р.Цыганаў, з уступленнем Беларусі ў Балонскіпрацэс айчынная сістэма вышэйшай адукацыі будзе састыкавана з еўрапейскай і ўгэтым ёсць несумненныя плюсы.
Прайшоў навукова инжынерны конкурс навучэнцаў "Belarus Science&Engineering Fair-2015". У склад навуковага журы ўваходзілі вучоныя НАН Беларусі.
У некаторых універсатэтах да 35% бютжэту фарміруецца за кошт выканання навуковых даследванняў. Аб дасягненнях Нацыянальнай акаэміі навук Беларусі, дзе сканцантравана 40% айчыннай навукі, паведаміў старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Падчас дня адкрытых дзвярэй у БНТУ першы прарэктар універсітэта, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Фёдар Іванавіч Панцялеенка адказаў на пытанні журналістаў.
Падведзены вынікі конкурсу дызайн-праэктаў "Кар'ерные самасвалы 2020-2030". Сярод ініцыятараў конкурсу - Цэнтр кар'ернай тэхнікі Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.