Всего документов: 92.
Навукова-тэхнічную праграму Саюзнай дзяржавы “Перспектыўныя паўправадніковыя гетэраструктуры і прыборы на іх аснове” і ў Расіі, і ў Беларусі ведаюць пад назвай “Прамень”. Галаўнымі выканаўцамі гэтай праграмы з´яўляюцца ААТ “Святлана” (Санкт-Пецярбург) і Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі (Мінск).
Пяць сумесных праектаў вучоных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і навуковых, адукацыйных арганізацый і прадпрыемтсваў В´етнама атрымалі гранты Беларуска-В´етнамскага інавацыйна-адукацыйнага і навукова-тэхналагічнага цэнтра. Летась было падпісана пагадненне паміж БДУ, Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, Цэнтральным батанічным садам Беларусі і Інстытутам хіміі прыродных злучэнняў В´етнамскай акадэміі навук і тэхналогій аб стварэнні навукова-даследчай лабараторыі «Біятэхналогія прыродных і сінтэтычных біялагічна актыўных рэчываў».
29 кастрычніка ў Мінску прайшоў маладзёжны форум «Моладзь. Традыцыі. Будучыня», прысвечаны 95-годдзю камсамольскага руху і 50-годдзю беларускіх будаўнічых атрадаў. З удзельнікамі форуму сустрэўся прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў праект БРСМ «100 ідэй для Беларусі». «Зараз прынцыпова важна давесці перспектыўныя распрацоўкі да ўкаранення, накіраваўшы на гэтыя мэты рэсурсы Акадэміі навук і інавацыйных фондаў міністэрстваў», - сказаў Аляксандр Лукашэнка і даручыў ураду ў найбліжэйшы час выбраць самыя перспектыўныя ідэі для рэалізацыі.
У пятніцу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання лаўрэтаў XIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Маладых даследчыкаў павіншавалі міністр адукацыі С.А. Маскевіч, першы намеснік міністра адукацыі, старшыня аргкамітэта конкурсу А.І. Жук, старшыня ВАК А.А. Афанасьеў, намеснік старшыні НАН Беларусі У.Р. Гусакоў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Л.У. Дзямідаў, а таксама рэктар БДУІР М.П. Батура.
На мінулым тыдні адбылося сумеснае пасяджэнне навуковага і апякунскага саветаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследванняў (БРФФД). На пасяджэнні, у якім прынялі ўдзел найбуйнейшыя вучоныя з Нацыянальнай акадэміі навук, устаноў вышэйшай адукацыі, галіновых інстытутаў, а таксама прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамтсваў, былі разгледжаны вынікі дзейнасці фонду за мінулы год і планы на бліжэйшую перспектыву.
На хімічным факультэце БДУ адкрыты адразу тры новыя спецыяльнасці. На хімічным факультэце выкладаюць 4 акадэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2 члены-карэспандэнты НАН Беларусі, 26 дактароў і 52 кандыдаты навук.
Днямі ў Мінску прайшла VII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Сродкі медыцынскай электронікі і новыя медыцынскія тэхналогіі». У рамках канферэнцыі былі прадстаўлены не толькі тэарэтычныя выкладкі, але і рэальныя распрацоўкі беларускіх вучоных, многія з якіх вызначаюцца высокай ступенню навуковай навізны. Так, цікавыя экспанаты дэманстравалі на выставе БДУІР, БДУ, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, установы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У апошнія гады сетка навуковых гурткоў для школьнікаў развіваецца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Першы гурток – «Практычная фізіялогія жывёл з элементамі эксперыментальнай медыцыны» - паявіўся на базе Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.
Больш як 500 вучоных Беларусі і Расіі прымаюць удзел у форуме “Расія – Беларусь – Сколкава: адзіная інфармацыйная прастора”, які ў гэты дні праходзіць у Мінску. Мерапрыемства ажыццяўляецца ў рамках выязнога пасяджэння кансультатыўнага навуковага савета фонду “Сколкава”. Плануецца, што ўдзельнікі форуму наведаюць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Парка высокіх тэхналогій, дзе абмяркуюць практычныя аспекты ўдзелу беларускіх рэзідэнтаў у інвацыйных праектах Сколкава.
Днямі ў Нацыянальнай акадэміі навук прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды запуску беларускага касмічнага апарата. У сустрэчы з журналістамі прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый, якія маюць непасрэднае дачыненне да стварэння БКА: старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Анатоль Русецкі, галоўны вучоны сакратар НАН Сяргей Кілін, кіраўнік апарата НАН Пётр Віцязь, начальнік навукова-касмічнага ўпраўлення “Космас” ААТ “Пеленг” Уладзімір Белякоўскі і галоўны інжынер навукова-інжынернага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” намеснік галоўнага канструктара беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Алег Сямёнаў.
На факультэце тэлекамунікацый БДУІР адбылося адкрыццё міжкафедральнай навукова-вучэбнай лабараторыі “Аптычныя сістэмы”. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел студэнты і прафесура БДУІР, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, профільных прадпрыемстваў.
Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні свята Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ладзіць цэлы шэраг мерапрыемстваў як для вучоных, так і для студэнцкай і навучэнскай моладзі. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі ўжо ўчора пачала працаваць юбілейная выстава «Акадэмік Купрэвіч», прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння выбітнага вучонага, былога прэзідэнта Акадэміі навук, грамадскага дзеяча, акадэміка Васіля Феафілавіча Купрэвіча.