Всего документов: 5.
Навучэнцы Бацвінаўскай сярэдняй школы Крычаўскага раёна з юных гадоў пасцігаюць правілы аховы навакольнага асяроддзя і асновы экалагічнай бяспекі. Вучні таксама прынялі ўдзел у стварэнні экалагічнай сцежкі. На ёй можна назіраць за чырвонакніжнымі раслінамі, прывезенымі з Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі.
Вечар памяці акадэміка НАН Беларусі Уладзіміра Камарова адбыўся ў Княжыцкай сярэдняй школе Магілёўскага раёна.
Папулярызацыя і актыўнае прцягненне моладзі да навуковай, даследчай і інавацыйнай дзейнасці - адна з асноўных тэм II Рэспубліканскага форуму маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі. Прысутнічалі на мерапрыемствах і вядучыя вучоныя, спецыялісты НАН Беларусі.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання — установа, якая не стаіць на месцы, а дынамічна развіваецца. Прычым тут скіраваны на развіццё не толькі ў плане падрыхтоўкі кадраў для народнай гаспадаркі, але і ў ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці. Універсітэт цесна супрацоўнічае з установамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асабліва з НПЦ па харчаванні, інстытутамі мікрабіялогіі, гісторыі, сацыялогіі, Інстытутам цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава.
У БДСГА наладзілі вытворчасць і рэалізацыю ўласна арспрацаванага насення таматаў і перцаў. Гатункі створаны ў супрацоўніцтве з Інстытутам генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі пад куратарствам Аляксандра Кільчэўскага.