Всего документов: 5.
Пра стварэнне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа распавядае старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Мікалай Трус.
Да селетняга юбілею - 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы - НАН Беларусі мае самае непасрэднае дачыненне. Пра гісторыю музея распавядае старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Мікалай Трус.
Сёлета адзначаецца 100 гадоў з часу выхаду поўнага тэксту паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Прысвечаны паэме артыкул Івана Навуменкі разглядае загадчык Цэнтра энцыклапедычных выданняў ЦНБ НАН Беларусі Мікалай Трус.
У артыкуле дзённікавыя запісы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ўпершыню разглядаюцца ў праекцыі на выдавецкую практыку прэцэдэнтных выданняў, а таксама на еўрапейскія метадалагічныя распрацоўкі, прымяняльныя пры вывучэнні эга-дакументаў. Аўтар артыкула, Мікалай Трус, скончыў дактарантуру Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У артыкуле Мікалая Труса ўпершыню сістэматызуюцца публіцыстычныя і мастацкія тэксты, апублікаваныя ў БССР, а таксама ў беларускай перыёдыцы Латвіі і Польшчы, звязаныя з актуаліямі кітайскай рэчаіснасці, паказаныя ў праекцыі на праблемы нацыянальнага грамадска-культурнага жыцця. Аўтар скончыў дактарантуру Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.