Всего документов: 10.
У межах святкавання 95-годдзя часопіса "Полымя" прайшоў круглы стол "Літаратурна-мастацкае выданне ў сыстэме культурных каардынат". Удзел у круглым стале прынялі акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка і інш.
Найстарэйшы ў Беларусі літаратурна-мастацкі часопіс "Полымя" святкуе 95-годдзе. Да юбілею ў НББ зладзяць круглы стол "Літаратурна-мастацкае выданне ў сістэме культурных каардынат", куда запрошаны супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Пра мінулае і сучаснасць часопіса напярэдадні юбілею распавядаюць вядучыя творчыя супрацоўнікі "Полымя".
Міжнародная навуковая канферэнцыя "Францыск Скарына і яго час. 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання" прайшла ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД.
Бягучы год багаты на святы: акрамя 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адзначаем юбілеі двух тытанаў беларускай літаратуры. Лета засталося за Янкам Купалам, восень сустрэлі з імем Якуба Коласа. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ператварыўся і ў пляцоўку для навуковага форуму: адбылася традыцыйная XXXI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Каласавіны". Пленарнае пасяджэнне распачаў галоўны коласазнаўца краіны, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Мушынскі.
З нагоды XVII Сусветнага тыдня італьянскай мовы ў галерэі "Лабірынт" НББ адбылася ўрачыстая імпрэза "Спасцігаем мову, спасцігаем краіну". На сустрэчы дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў паведаміў, супрацоўнікі інстытута працуюць над першым італьянска-беларускім слоўнікам.
Праваслаўе, каталіцызм, іўдаізм, іслам — усе асноўныя рэлігіі свету гарманічна суіснуюць у адной зале выстаўкі «Беларусь. Адраджэнне духоўнасці» у Нацыянальным гістарычным музеі. Звярнуцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны музею дапамаглі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Музей Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.
Пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, бібліятэкары ды звычайныя аматары беларускай культуры збіраюцца разам на Ваенных могілках каля магілы Якуба Коласа, каб згадаць ягожыццё і нагадаць, наколькі жывая творчасць народнага паэта Беларусі. Удзел у ўрачыстасцях прыняў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.
У дзень памяці паэта, каля яго магілы на Ваенных могілках сталіцы з кветкамі ў руках сабраліся пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, журналісты, бібліятэкары. З прамовамі выступіў і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.
Восемдзесят пяць год - салідны ўзрост і для чалавека, і для перыядычнага выдання. Дзень народзінаў газеты "Літаратура і мастацтва" зладзілі ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Палацы Рэспублікі. На свята газеты творчай інтэлігенцыі запрасілі ганаровых гасцей і адданых сяброў. Свае віншаванні выказаў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адкрылася выстаўка, прысвечаная 450-годдзю Брэсцкай Бібліі. Адзначыць юбілей знакамітага выдання сабраліся прадстаўнікі НАН Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі краіны, Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь і іншых устаноў. Торт у гонар кнігі-юбіляра прапанаваў гасцям сам Мікалай Радзівіл Чорны, ролю якога сыграў загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ Аляксандр Сцефановіч, які цяпер і клапоціцца пра фаліянт.