Всего документов: 4.
Правядзенне археалагічных раскопак з удзелам школьнікаў - справа карысная і высакародная. Але правядзенне такіх даследаванняў звязана с пэўнымі цяжкасцямі. напрыклад, нават у супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Іова не адразу атрымалася растлумачыць мясцовым жыхарам законнасць даследаванняў.
Вучні сярэдняй школы №2 Старых Дарог Дзмітрый Візер і Раман Парахневіч некалькі гадоў вывучаюць рэдкія для Беларусі адзінкі зброі і асаблівасці яе з’яўлення на тэрыторыі сучаснай Старадарожчыны. Першапачатковыя звесткі пра рыцарскі меч са Старых Дарог былі атрыманы з артыкула Юрыя Бохана “Меч з Верхнядзвінска Віцебскай вобласці” ў “Беларускім гістарычным часопісе” за 2003 год. У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі вызначылі, што зброя была выраблена падчас Лівонскай вайны. Кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый праводзіў пераўзбраенне сваіх армейскіх сіл. Па яго загадзе на тэрыторыі Польшчы сталі масава вырабляць новы тып шабель па венгерскім узоры. Шабля трапіла на ўзбраенне гусараў. Яе сталі называць ад імя Баторыя — “батораўка” ці “батурка” (беларусы называлі свайго караля Сцяпан Батура. — Заўвага аўтара).
Летнія канікулы - такі час, калі школьнікам хочацца не только адпачыць, але і атрымаць асалоду ад незабыўных прыгод. Менавіта для такіх рамантыкаў у Старадарожскім раёне пры раённым Цэнтры турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі арганізуецца турыстычны летнік з археалагічным уклонам. Пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка НАН Беларусі кандыдата гістарычных навук Алега Вільгельмавіча Іова моладзь даследуе курганы - старажытныя пахаванні славян-дрыгавічоў
Да гэтага лета ў маладаследаваным археолагамі Старадарожскім раёне раскопкі праводзіліся ўжо трэці год запар. Пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Іова вучні навучальных устаноў Старадарожчыны прымалі ўдзел у даследванні курганоў X – XII стагоддзяў, якія належаць да пахаванняў племяннога саюза дрыгавічоў, што засялялі некалі землі Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Вынікі археалагічных раскопак будуць вывучацца ў Акадэміі навук, чаго дзеці ўжо зараз чакаюць з нецярпеннем.