Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Дысертацыі

CiNii Dissertations — інфармацыйны рэсурс, што падае як бібліяграфічную інфармацыю па дысертацыях, так і адкрыты доступ да паўнатэкставых дысертацый на доктарскую ступень універсітэтаў і інстытутаў Японіі на японскай і англійскай мовах. Мова – яп./англ.

Dialnet — рэгулярна папаўняльная база доктарскіх дысертацый і навуковых артыкулаў вядучых універсітэтэў Іспаніі на іспанскай і іншых еўрапейскіх мовах. Дысертацыі згрупаваны па ўніверсітэтах. Мова – ісп.

Dissertations.se — калекцыя шведскіх дысертацый, якая змяшчае паўнатэкставыя доктарскія дысертацыі на розных еўрапейскіх і ўсходніх мовах. Каля паловы прац пададзены ў адкрытым доступе. Мова – швед.

HAL — электронны архіў змяшчае больш за 1 млн паўнатэкставых дысертацый і навуковых артыкулаў навукова-адукацыйных устаноў Францыі ў адкрытым доступе. У складзе архіва – дысертацыі, што пададзены ў асноўным на англійскай і французскай мовах. Мова – фр./англ.

Theses.fr — база даных, створаная ў рамках праекта інфармацыйнага забеспячэння вышэйшай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Францыі. Уключае паўнатэкставыя дысертацыі, што былі абаронены ва ўніверсітэтах Францыі, у асноўным на французскай і англійскай мовах. Мова – фр./англ.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля