Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Гуманітарныя навукі

Internet Medieval Sourcebook — даведнік па Сярэднявеччы. Змяшчае тысячы первасных дакументаў Сярэднявечча (вытрымкі і поўныя тэксты), а таксама карты, другасныя крыніцы, спасылкі на праграмы курсаў і на іншыя сайты акадэмічных рэсурсаў. Ёсць спецыяльныя раздзелы “Жыцці святых” “Сярэднявечная юрыдычная гісторыя” і г. д. Мова – англ.

Library of Congress. American Memory (Лічбавыя калекцыі Бібліятэкі Кангрэса) – база даных лічбаваных дакументаў па амерыканскай гісторыі і культуры з фонду Бібліятэкі Кангрэса ЗША. Храналогія – ад адкрыцця Амерыкі да нашых дзён. Мова – англ.

PhilArchive (раней вядомы, як PhilPapers Archive) – перазапуск найбуйнешага ў адкрытым доступе архіва электроннага друку па філасофіі. Ён цалкам складаецца з артыкулаў, пададзеных карыстальнікамі, з больш за 27 тыс. пазіцый і 5 тыс катэгорый. Ён па-ранейшаму інтэграваны з базай даных PhilPapers і толькі што быў перайменаваны для большай нагляднасці. Мова – англ.

PhilPapers — Міжнародная інтэрактыўная база даных часопісных артыкулаў па філасофіі. Праца базы забяспечваецца Цэнтрам лічбавай філасофіі Універсітэта Заходняга Антарыё. Мова – англ.

The Stanford Encyclopedia of Philosophy (Стэнфардская філасофская энцыклапедыя: пераклады выбраных артыкулаў) – адна з найбуйнейшых у свеце і найбольш аўтарытэтная энцыклапедыя па філасофіі. Матэрыялы энцыклапедыі, размешчаныя ў свабодным доступе, рэгулярна аднаўляюцца, застаючыся актуальнымі, і адлюстроўваюць апошнія дасягненні філасофскай думкі. Маскоўскі цэнтр даследавання свядомасці пры філасофскім факультэце МДУ імя М.В. Ламаносава сумесна з калегамі з СпбДУ, НДУ ВШЭ і ІФ РАН ажыццяўляе пераклад артыкулаў Стэнфардскай энцыклапедыі па самых фундаментальных пытаннях у сучаснай філасофіі, якія найболей абмяркоўваюцца. Пададзеныя матэрыялы публікуюцца з дазволу Стэнфардскай філасофскай энцыклапедыі. Мова – рус.

Беларуская палічка — найбуйнешая і найстарэйшая беларуская электронная бібліятэка. Акрамя беларускіх і перакладзеных на беларусккую мову замежных твораў, змяшчае таксама пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў на іншыя мовы (рускую, англійскую, польскую, нямецкую), кнігі і тэксты па літаратуразнаўстве, гісторыі, паліталогіі, рэлігіязнаўстве, філасофіі і г. д. Інтэрфейс даступны на беларускай мове.

Бібліятэка электронных рэсурсаў гістарычнага факультэта МДУ ім. М.В. Ламаносава — сайт, складзены гістарычным факультэтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прапаноўвае гістарычныя анлайн-рэсурсы пра Расійскую Федэрацыю, дарэвалюцыйную Расію і Савецкі Саюз. Уключае анатаваную публікацыю гістарычнага факультэта МДУ. Змяшчае спасылкі на іншыя сайты з адпаведнымі гістарычнымі рэсурсамі. Мова – рус.

Сусветная лічбавая бібліятэка (WDL) – калекцыя змяшчае матэрыялы культурнай спадчыны, што сабраныя ў рамках праекта WDL, уключаючы тысячы экспанатаў, пададзеных партнёскімі арганізацыямі па ўсім свеце, а таксама кантэнт з калекцыі Бібліятэкі Кангрэса. Арыгінальны сайт Сусветнай лічбавай бібліятэкі (захаваны ў LC’s Web Archives) і ўсе метаданыя былі пераведзены з англійскай і даступныя на шасці дадатковых мовах: іспанскай, партугальскай, французскай, арабскай, рускай і кітайскай. Кнігі, рукапісы, карты і іншыя першасныя матэрыялы ў калекцыі WDL пададзены на мовах арыгінала; прадстаўлена больш за 100 моў, уключаючы мноства менш вядомых моў, у тым ліку і тых, што знаходдзяца пад пагрозаю знікнення. Акрамя таго, усе метаданыя Сусветнай лічбавай бібліятэкі на кожнай з сямі моў даступныя ў выглядзе загружанага набору даных.

Новая філасофская энцыклапедыя – электронная бібліятэка ІФ РАН. Змяшчае больш за 5 тыс. артыкулаў пра персаналіі, філасофскія напрамкі, школы і вучняў, паняцці і тэрміны, філасофскія творы за аўтарствам больш за 400 спецыялістаў. Мова – рус.

Сібірская заімка — электронны часопіс, у якім публікуюцца прафесійныя навуковыя працы па гісторыі Сібіры. Артыкулы можна прачытаць анлайн альбо спампаваць іх zip-архивы. Мова – рус.

Фундаментальная электронная бібліятэка “Руская літаратура і фальклор” (ФЭБ) — гэта сеткавая шматфункцыянальная інфармацыйная сістэма, што акумулюе інфармацыю розных відаў (тэкставую, гукавую, выяўленчую і да т. п.) у вобласці рускай літаратуры XI–XX стст. і рускага фальклору, а таксама гісторыі рускай філалогіі і фалькларыстыкі. ФЭБ уяўляе сабой, па-першае, рэпазітар тэкстаў (крыніц, даследчай і даведачнай літаратуры), а па- другое , эфектыўны інструмент для іх аналізу. Мова – рус.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля