EconLit — прафесійна класіфікаваны, узнаўляецца штотыдзень і ўключае больш за 1,6 млн запісаў, асноўны даведачны інструмент па эканамічнай літаратуры. У спалучэнні з дадатковым паўнатэкставым пакетам з больш за 500 часопісамі, уключаючы прэстыжныя часопісы AEA, EconLit, уяўляе вялізную бібліятэку эканамічнай літаратуры. Мова – англ.
EconPapers — дае доступ да RePEc, найбуйнейшай у свеце калекцыі анлайн-рабочых дакументаў па эканоміцы, часопісных артыкулаў і праграмнага забеспячэння. Мова – англ.
Elgaronline — анлайн-платформа вядучага міжнароднага выдавецтва акадэмічнай і прафесійнай літаратуры і анлайн-рэсурсаў Elgar Publishing, на якой прадстаўлены навуковыя манаграфіі, даведнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, часопісы і іншыя матэрыялы па асноўных прадметных галінах права, бізнеса, эканомікі, сацыяльных навук і экалогіі. Мова – англ.
Eprints in Library and Information Science (E-LIS) — міжнародны рэпазітар з адкрытым доступам для акадэмічных артыкулаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных дысцыплін. Аўтар можа самастойна накіраваць у E-LIS усякую падрыхтаваную працу (у тым ліку і неапублікаваную). Пры неабходнасці можна ўключыць некалькі файлаў (напрыклад, з тэкстам даклада на канферэнцыю і прэзентацыяй). Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць падпісацца на рассылку інфармацыі пра апошнія паступленні ў архіў. Мова – англ.
IDEAS — найбуйнейшая бібліяграфічная база даных па эканоміцы. Заснаваная на RePEc, індэксуе больш за 4 млн 400 тыс. элементаў даследаванняў, у тым ліку больш за 4 млн, што магчыма загрузіць у поўным тэксце. Мова – англ.
Inter-university Consortium for Political and Social Research (ICPSR) – адзін з самых вялікіх у свеце архіваў камп’ютэрызаваных даных па грамадскіх навуках (палітычныя навукі, сацыялогія, дэмаграфія, эканоміка, гісторыя, правасуддзе, знешняя палітыка, тэрарызм, адукацыя, расавыя і этнічныя меншасці, псіхалогія, права, і шмат іншага). Мова – англ.
Open Access Publishing in European Networks (OAPEN) – база даных паўнатэкставых кніг у фармаце pdf. Асноўная тэматыка выданняў – грамадскія і гуманітарныя навукі: грамадазнаўства, сацыялогія, эканоміка, юрыспрудэнцыя, гісторыя, філалогія, мастацтва. База даных падтрымліваецца кансорцыумам універсітэцкіх навуковых выдавецтваў Еўропы. Мова – англ.
Polpred.com — архіў пулікацый у СМІ з галіны эканомікі і права. Мова – англ.
Social Science Research Network (SSRN) — адзін з самых буйных адкрытых электронных дэпазітараў навуковых артыкулаў і прэпрынтаў. База даных SSRN змяшчае інфармацыю па ключавых напрамках гуманітарных і сацыялагічных дысцыплін. Пачынаючы з 2017 г. SSRN дадае новыя дысцыпліны ў такіх галінах, як біялогія, хімія, інжынерыя, медыцына, інфарматыка і шмат іншых. Мова – англ.
Research Papers in Economics (RePEc) — адкрыты архіў па эканоміцы і сумежных дысцыплінах, створаны з мэтай распаўсюджвання вынікаў сусветных навуковых даследаванняў. Мова – англ.