CiteSeerX электронная навуковая бібліятэка і пошукавая сістэма па інфарматыцы і праграмаванні. Мова – англ.
Encyclopedia Astronautica — уключае вялікую колькасць звестак пра падзеі, звязаныя з засваеннем касмічнай прасторы. Матэрыялы размеркаваныя па алфавіце і тэматычных блоках. Мова – англ.
Espacenet – бясплатны анлайн-сэрвіс для пошуку патэнтаў і патэнтавых заявак. Быў распрацаваны Еўрапейскім патэнтавым ведамствам (ЕПВ) сумесна з дзяржавамі-членамі Еўрапейскай патэнтавай арганізацыі. Большасць дзяржаў-членаў маюць службу Espacenet на сваёй нацыянальнай мове і доступ да сусветнай базы даных ЕПВ, большая частка якой на англійскай мове.
Google Patents – гэта пошукавая сістэма ад Google, якая індэксуе патэнты і патэнтавыя заяўкі. Мова – англ.
Patent Full-Text and Full-Page Image Databases — паўнатэкставая база даных патэнтаў змяшчае гіперспасылкі на ўсе патэнты Злучаных Штатаў, выдадзеныя з 1790 г. па цяперашні час. Мова – англ.
Safety & Fire Technology — рэцэнзаваны навуковы часопіс, што публікуе арыгінальныя навуковыя артыкулы, рэдакцыйныя справаздачы, аглядныя артыкулы, даследаванні канкрэтных выпадкаў і інш. Задача выдання – прасоўванне вынікаў навуковых даследаванняў, інавацыйных праектаў, а таксама адукацыі ў сферы пажарнай бяспекі і грамадзянскай абароны. Мова – польск./англ.
Інстытут касмічных даследаванняў РАН — навуковыя матэрыялы па тэме. Мова – рус.
Навука і тэхніка. Электронная бібліятэка — з’яўляецца крыніцай выбранай навукова-тэхнічнай і навукова-папулярнай інфармацыі. Электронныя версіі рэдкіх кніг, пазнавальныя артыкулы (гісторыя і развіццё навукі і тэхнікі; традыцыйныя і перспектыўныя тэхналогіі; крыніцы энергіі; навуковыя гітпотэзы; літаратурная творчасць вучоных), біяграфіі нобелеўскіх лаўрэатаў, архіў навукова-папулярных часопісаў. Мова – рус.
Выданні БелІСА (Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы) — у раздзеле сайта пададзены поўныя тэксты выпускаў часопіса «Новости науки и технологий», рэестраў зарэгістраваных НДР, ВКР, ВТР, бюлетэняў рэгістрацыі, выпускаў рэфератыўнага зборніка «Отчеты о НИР, ОКР, ОТР» а таксама інфармацыйна-аналітычныя выданні ДКНТ, выпускі выдання, «Нормативное правовое обеспечение научно-технической деятельности в Республике Беларусь», каталогі і матэрыялы канферэнцый. Інтэрфейс даступны на рускай мове.