Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Сумесная выстава да 110-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая

8 лютага ў г. Ліда у мемарыяльным доме Валянціна Таўлая адкрылася сумесная выстава “У Дом твой сцежка прывяла сама…”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння гэтага таленавітага паэта, барацьбіта за лепшую долю беларускага народу ў Заходняй Беларусі і вязня польскіх турмаў, а таксама рызыкуючага сваім жыццём падпольшчыка ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 

У выставе прымае ўдзел Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, якая прадставіла з рукапісных фондаў Цэнтра даследванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў шэраг унікальных матэрыялаў пра творчы шлях В. Таўлая. У рамках выставы дэманструюцца рукапісы вершаў паэта, успаміны і творы аб ім шэрагу пісьменнікаў з якімі зводзіў яго пакручасты лёс. 

Прадстаўленыя матэрыялы з’яўляюцца невялікай часткай дакументальнай спадчыны аб В. Таўлаі, якая захоўваецца ў рукапісных фондах Я. Шутовіча, Я. Брыля, П. Пестрака. Дадзеныя дакументы валодаюць значным інфармацыйным патэнцыялам пры даследаванні творчага шляху і біяграфіі паэта, дазваляюць больш мнагамерна зразумець яго ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры.  

Наведаць выставу і азнаёміцца з матэрыяламі, прысвечанымі В. П. Таўлаю можна па адрасе: Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Замкавая, д. 7.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля