Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў падрыхтавана выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”, прысвечаная юбілею найстарэйшага беларускага выдання літаратурна-мастацкай і грамадска-палітычнай накіраванасці. 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Увазе наведвальнікаў прапануюцца  рэдкія дакументы з архіва часопіса “Полымя”, што захоўваецца у  рукапісным фонде аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. Матэрыялы рэдакцыі журнала былі атрыманы Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі (на той час ЦНБ АН БССР) ад Інстытута літаратуры АН БССР ў студзені 1983 г.

Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў. 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

У раздзеле пад назвай “З апублікаванага”  экспануюцца творчыя рукапісы 1940–1950 гг. як вядомых беларускіх пісьменнікаў Я. Коласа, М. Танка, І. Шамякіна П. Глебкі, М. Лужаніна і іншых, так і тыя, што належалі маладым літаратурным пачаткоўцам, зрабіўшым свае першыя крокі  ў вялікую літаратуру, сярод якіх быў і У. Караткевіч.  

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Раздзел “З неапублікаванага” ўключае пераклады, празаічныя і паэтычныя творы, па розных прычынах не змешчаныя на старонках часопіса. Да некаторых з іх зроблены рэдактарскія заўвагі кшталту: “Дадзена вусная кансультацыя”.

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

У раздзеле “З рэдакцыйнай перапіскі” змешчаны асобныя пісьмы аўтараў у рэдакцыю “Полымя”, адказы на іх, а таксама “Дакладная запіска” галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” М. Танка аб рабоце літаратурна-мастацкіх арганізацый і часопісаў “Полымя” і “Беларусь” (1948 г.). 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Завяршаюць экспазіцыю асобныя нумары часопіса “Полымя” з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. 

Запрашаем наведаць выставу!

З экспазіцыяй можна азнаёміцца да 23 снежня.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля