Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава да 135-годдзя з нараджэння Уладзіміра Васілевіча Пігулеўскага

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў арганізавана выстава “Руплівец на ніве культуры”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Васілевіча Пігулеўскага (1889–1958), беларускага грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча, педагога, пісьменніка, перакладчыка, крытыка.

Экспазіцыя складзена з дакументаў рукапіснага і кніжнага фондаў, што адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях Пігулеўскага. Сярод іх – дакументы да біяграфіі,  творчыя  рукапісы, у тым ліку шматлікія пераклады, артыкулы, асобныя друкаваныя выданні,  узоры эпісталярнай спадчыны і інш. 

Так, у  раздзеле біяграфічных матэрыялаў прысутнічаюць дакументы, што распавядаюць пра службу У. Пігулеўскага ў царскай арміі, яго ўдзел у Першай сусветнай вайне і атрыманыя ўзнагароды, адлюстроўваюць перыяд дзейнасці на тэрыторыі Латвіі: у Люцынскай і Дзвінскай беларускіх гімназіях, у якасці дэпутата Латвійскага сейма  і інш.

Раздзел “З творчай спадчыны” знаёміць з уласнымі творамі  пісьменніка, яго перакладамі  твораў розных аўтараў на беларускую, рускую, латышскую  мовы, у тым ліку камедыі Я. Купалы “Паўлінка”, якая загучала на роднай мове мове латышоў на сцэне Латвійскага дзяржаўнага мастацкага тэатра, асобнымі выданнямі твораў А. Упіта і іншых латышскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову.

Таксама на выставе можна ўбачыць фрагметы эпісталярнай спадчыны У. Пігулеўскага, менавіта пісьмы вядомых беларускіх пісьменнікаў, народных паэтаў Беларусі М. Танка і П. Броўкі, патрыярха беларускага харавога мастацтва Р. Шырмы, педагога, актрысы, першай выканаўцы ролі Паўлінкі, залужанага дзеяча культуры БССР П. Мядзёлкі і інш.

Заключны раздзел экспазіцыі ўключае друкаваныя матэрыялы, прысвечаныя асобе У. Пігулеўскага, а таксама некаторыя дакументы калекцыйнага характару з яго асабістага архіва.

Аздабляе выставу разнастайны фатаграфічны матэрыял, што захоўваецца ў фондзе фондаўтваральніка.

Наведаць экспазіцыю можна да  11 красавіка 2024 г.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля