Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава да 75-годдзя з дня нараджэння Ібрагіма Канапацкага

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў дэманструецца выстаўка “Ібрагім Канапацкі – пачынальнік адраджэння культуры татараў Беларусі: да 75-годдзя з дня нараджэння”. На ёй  прадстаўлены працы Ібрагіма Канапацкага 1980–2005 гг.: кнігі, артыкулы ў навуковых зборніках і перыядычных выданнях, матэрыялы шматлікіх навуковых канферэнцый, ініцыятарам і удзельнікам якіх быў І. Канапацкі.

У экспазіцыі яго манаграфія «Беларускія татары: мінулае і сучаснасць» (1993 г., у суаўтарстве са Станіславам Думіным) і навучальны дапаможнік “Гісторыя і культура беларускіх татар” (2000 г., у сааўтарстве з Аляксандрам Смолікам). 

Прысвечаны праблемам даследавання культурнай спадчыны татараў матэрыялы 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый па гісторыі і культуры татараў Беларусі, Літвы і Польшчы, праведзеных па яго ініцыятыве і непасрэдным удзеле. 

Артыкулы па гісторыі беларускіх татараў і найважнешыя падзеі ў мусульманскіх краінах надрукаваныя ў часопісе «Байрам», галоўным рэдактарам якога з 1999 года и да апошніх дзён жыцця быў І. Канапацкі. 

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў неаднаразова праходзілі выстаўкі і канферэнцыі з удзелам Ібрагіма Барысавіча, нагадваюць пра іх цеплыя словы на адрас супрацоўнікаў аддзела ў яго дарчых надпісах.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля