Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння В. П. Лемцюговай, мовазнаўцы»

У чытальнай зале гуманітарных навук дэманструецца выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння В. П. Лемцюговай, мовазнаўцы, доктара філалагічных навук»

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння Валянціны Пятроўны Лемцюговай (1935-12-19-2018-03-03), мовазнаўцы, доктара філалагічных навук.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

В. П. Лемцюгова вядома ў гісторыі беларускай навукі, як аўтарытэтны вучоны і глыбокі даследчык у галіне лексікалогіі і лексікаграфіі, анамастыкі, дыялекталогіі, сучаснай беларускай мовы, гісторыі і культуры мовы. Больш за 50 гадоў яе працоўная біяграфія была звязана з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, дзе яна прайшла ўсе навуковыя прыступкі ад малодшага навуковага супрацоўніка і кандыдата філалагічных навук да доктара навук і прафесара.

ЦНБ НАН Беларуси

Дыяпазазон навуковых інтарэсаў В. П. Лемцюговай вельмі шырокі, але асноўны накірунак дзейнасці – лексікалогія і лексікаграфія. Валянціна Пятроўна Лемцюгова з’яўляецца аутарам і суаўтарам шэрагу буйных прац, такіх як «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994), «Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (1970), «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987), «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і г.д. В. П. Лемцюгова была вядучым спецыялістам у галіне анамастыкі, таму асобае месца сярод прац займае падрыхтаваны пад яе кіраўніцтвам нарматыўны даведнік у 6 кнігах «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь», які атрымаў высокую ацэнку экспертаў камісіі па стандартызацыі пры ААН і быў рэкамендаваны ў якасці ўзору для іншых краін.

ЦНБ НАН Беларуси

В. П. Лемцюгова – аўтар і першага ў беларускай і славянскай лексікаграфіі «Украінска-беларускага слоўніка» (1980), які змяшчае больш за 30 тысяч слоў. Валянціна Пятроўна таксама была ініцыятарам, навуковым кіраўніком, навуковым рэдактарам і аўтарам комплексу навуковых прац, прысвечаных вывучэнню мовы ўнікальнага пісьмовага помніка эпохі беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя – «Нашай Нівы». Падрыхтаваны «Слоўнік мовы «Нашай Нівы, 1906-1915» (у 5 т.) з’яўляецца крыніцай раней не даследаваных лексічных рэсурсаў і адлюстроўвае пачатковы этап станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. Серыя манаграфій «Мова «Нашай Нівы». Сінанімія. Варыянтнасць» і «Мова «Нашай Нівы». Семантыка. Стылістыка» – гэта лагічны працяг навуковага даследавання беларускай мовы нашаніўскага перыяду.

ЦНБ НАН Беларуси

Выстава пазнаёміць з асноўнымі працамі Валянціны Пятроўны Лемцюговай, якія вышлі ў свет за перыяд з 1965 да 2015 гг., сярод якіх манаграфіі, слоўнікі, слоўнікі-даведнікі, лексічныя, лінгвістычныя атласы, а таксама навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля