Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

2 снежня 2022 года бібліятэка дэманстравала выставу ў рамках Рэспубліканскага круглага стала памяці доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Андрэевіча Егарэйчанкі.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асноўнымі тэмамі круглага стала былі як археалагічные даследаванні А. А. Егарэйчанкі, так і актуальные праблемы, перспектывы вывучэння помнікаў позняга бронзавага – жалезнага веку центральнай і паўночнай Беларусі, позняга перыяда эпох бронзы ва Усходнім Палессі.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы» пазнаёміла прысутных з асноўнымі публікацыямі вядомага беларускага вучонага.

Яшчэ студэнтам А. А. Егарэйчанка захапіўся археалагічнымі раскопкамі, удзельнічаў у раскопках гарадзішча сярэдневяковага Рагачова, аспірантам вывучаў старажытныя умацаваныя паселішча беларускага Палесся VII – VI стст. да н. э. – II ст. н. э. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1988 года ў БДУ, дзе ў 2001 годзе ўзначаліў кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Навуковыя інтарэсы А. А. Егарэйчанкі былі звязаны з праблемамі вывучэння жалезнага веку беларускага Палесся, пад яго кіраўніцтвам праводзіліся раскопкі на гарадзішчах Івань Слуцкага раёна і Кашчэлічы Валожынскага раёна, селішчах Востраў Пінскага раёна і Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Асноўныя вынікі навукова-практычнай дзейнасці знайшлі адлюстраванне ў кнігах, навуковых артыкулах у часопісах, зборніках навуковых прац і матэрыялах канферэнцый. Агульная рэтраспектыва публікацый, прадстаўленных на выставе, ахоплівае перыяд з 1977 да 2019 гг.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Адзін з раздзелаў выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і дзейнасці вучонага. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны буклет.

Выстава працягвае працу ў чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі да 23 снежня 2022 г.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля