Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Выставка «Да 180-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага»

 В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «Да 180-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага, грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, паэта»

Выстава прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння палымянага рэвалюцыянера-дэмакрата, выдатнага палітычнага дзеяча, мысліцеля, паэта, публіцыста, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве Вікенція Канстанціна Каліноўскага.

ЦНБ НАН Беларуси

Вікенці Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Ваўкавыскагапавета Гродзенскай губерніі ў мнагадзетнай сям’і беззямельнага шляхціца. Пры хрышчэнні назвалі двума імёнамі – Вікенці і Канстанцін. У афіцыйных дакументах ужываў імя Вікенці. Імя Кастусь з’явілася ў пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі і адразу стала агульнаўжывальным, хоць сам Каліноўскі ніколі ім не карыстаўся. У канцы 1855 года Каліноўскі паехаў у Маскву да брата з намерам паступіць ва ўніверсітэт, але стаў студэнтам першага курса юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. Студэнцкія гады мелі вырашальнае значэнне для станаўлення рэвалюцыйнага светапогляду К. Каліноўскага.

ЦНБ НАН Беларуси

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай польскае і беларуска-літоўскае грамадства знаходзіліся некаторы час у стане глыбокага шоку, але сапраўдныя патрыёты не змірыліся са стратаю незалежнасці. Падчас паўстання 1863-1864 гг. у адных шэрагах змагаліся лепшыя сыны беларускага, украінскага, літоўскага, польскага народаў. За барацьбой нешматлікіх паўстанцаў з войскамі Расійскай Імперыі сачылі ўсе. На тэму паўстання 1863-1864 гг. напісана шмат навуковых прац, але многія высновы і меркаванні патрабуюць далейшай распрацоўкі, вывучэння і сёння.

На выставе дэманструюцца выданні, у якіх падрабязна разглядаюцца наступныя тэмы: Кастусь Каліноўскі і яго месца ў гісторыі Беларусі (біяграфічныя звесткі, жыццёвы шлях); заснаванне нелегальнай друкарні і выпуск першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”, псеўданім “Яська- гаспадар з-пад Вільні” і іншыя псеўданімы; аднадумцы Каліноўскага; грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага, праграма барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне беларускага народа; падрыхтоўка і ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг.; першыя публікацыі, артыкулы пра дзейнасць паўстанцаў і пачатак беларускай гістарыяграфіі пра Каліноўскага і інш.

Акрамя навуковых і навукова-папулярных гістарычных матэрыялаў, на выставе дэманструюцца і мастацкія творы, прысвечаныя вобразу беларускага мысліцеля і рэвалюцыянера, аднаго з самых любімых герояў беларускага народа.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет, рэтраспектыва выданняў ахоплівае перыяд з 1924 года да нашых дзён.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля