Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Юбілейная экпазіцыя «Сын Зямлі пад белымі крыламі»

З 24 лістапада па 31 снежня 2020 года ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі разгорнута юбілейная экпазіцыя “Сын Зямлі пад белымі крыламі”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – славутага беларускага пісьменніка, паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, перакладчыка, сцэнарыста, чалавека неардынарнага, надзеленага рознымі талентамі, сапрўднага сына сваёй Бацькаўшчыны.

ЦНБ НАН Беларуси

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі з’яўляецца захавальніцай самай вялікай часткі дакументальнай спадчыны пісьменніка.

ЦНБ НАН Беларуси

Арганізававаная выстава дае надведвальнікам унікальную магчымасць зазірнуць у святая святых – творчую лабараторыю У. Караткевіча, адчуць атмасферу, у якой нараджаліся героі будучых яго раманаў, аповесцей, апавяданняў, што так палюбіліся чытачам і ўвайшлі ў залаты фонды беларускай і сусветнай літаратуры.

Дакументы з асабістага архіва У. Караткевіча адлюстроўваюць асноўныя этапы яго жыцця і творчасці. Кожны з іх уяўляе сабой сапраўдны рарытэт, нясе сваю асабістую аўру, з’яўляецца сведкам творчага працэса, распавядае пра гісторыю стварэння таго ці іншага твору.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Сярод экспанатаў – чарнавікі, аўтографы паэтычных твораў: ад першай публікацыі вершаў у газеце “Ленінскі прызыў” да апошняй – верша, прысвечанага Васілю Быкаву, рукапісы твораў 1950-х гг. з цікавымі малюнкамі пісьменніка, раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, шматлікіх аповясцей і апавяданняў, эсэ, казак.

ЦНБ НАН Беларуси

Асобныя тэматычныя блокі ствараюць уяўленне пра У. Караткевіча як драматурга, кінасцэнарыста. На выстаўцы можна пазнаёміцца з рукапісамі п’ес “Маці ўрагану”, “Калыска чатырох чараўніц”, “Кастусь Каліноўскі”, афішай прэм’еры згаданага спектакля, пастаўленага ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа, з аўтографамі ўдзельнікаў спектакля.

Кінематаграфічную дзейнасць У. Караткевіча адлюстроўваюць сцэнарыі мастацкіх фільмаў, фатаграфіі асобных кадраў з кінафільмаў, сярод якіх – “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Выклікаюць цікавасць дакументы часоў вучобы У. Караткевіча ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, запісныя кніжкі, узоры перапіскі.

Сярод выяўленчых дакументаў дэманструюцца цікавыя і рэдкія фотаздымкі з сямейнага альбома Караткевічаў, малюнкі пісьменніка на гістарычныя тэмы, ілюстрацыі да ўласных твороў, яго самадастатковыя эцюды, падпісаныя “УК”, а таксама партрэтныя замалёўкі, сяброўскія шаржы на У. Караткевіча, выкананыя рознымі асобамі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

У асобным раздзеле экспазіцыі сабрана амаль уся друкаваная спадчына пісьменніка – ад першых прыжыццёвых выданняў паэтычных зборнікаў да салідных збораў твораў, а таксама кніг, што былі выдадзены ўжо пасля смерці У. Караткевіча. Асобныя блокі прысвечаны перакладам твораў пісьменніка на розныя мовы народаў свету, даследаванням навукоўцаў аб жыцці і творчасці пісьменніка, успамінам сяброў, сваякоў, літаратараў, мастакоў, артыстаў, кнігі з дарчымі надпісамі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Запрашаем наведаць экспазіцыю ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 15, чытальная зала рэдкіх кніг і рукапісаў, п. 601.

Для чытачоў ЦНБ НАН Беларусі ўваход вольны.

Усе жадаючыя маюць магчымасць замовіць прагляд выставы разам з куратарам па тэл.
+ 375 17 284 27 06

Тэл. куратараў выставы:
+ 375 17 379 40 12 Аляксандр Сцефановіч
+ 375 17 373 40 13 Таццяна Жук, Алена Дзенісенка

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля