Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: актуальныя праблемы і задачы
Інфармацыйны ліст
Вага генеалогіі як сферы пазнання мінулага сям’і і роду ўзрастае сёння ў сувязі з персаналізацыяй гісторыі, неабходнасцю ўмацавання сямейных каштоўнасцяў і выпрацоўкі мадэляў культурнай пераемнасці. У Беларусі на дадзеным этапе генеалогія прадстаўляе сабой як напрамак асабістай і грамадскай актыўнасці, так і сферу навуковай працы, якая носіць міждысцыплінарны характар і дазваляе даследаваць гісторыю скрозь прызму жыццядзейнасці сям’і і роду.
Запрашаем прыняць удзел у працы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: актуальныя праблемы і задачы”, якая адбудзецца 21 верасня 2023 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).
Праблемнае поле канферэнцыі
- Пытанні тэорыі і метадалогіі даследаванняў сям’і і рода ў гістарычнай рэтраспектыве.
- Генеалогія роду: вопыт даследавання генеалогіі ў архівах, музеях і бібліятэках Беларусі і блізкага замежжа.
- Крыніцы па генеалогіі Беларусі дзяржаўнага, канфесійнага, асабістага паходжання.
- Генеалогія і архіўная справа ва ўмовах лічбавай трансфармацыі.
- Генеалогія і гістарычная антрапаніміка: прозвішчы, імёны, імёны па бацьку ў гістарычных дакументах.
- Гісторыя сям’і ў кантэксце гісторыі горада і вёскі ў XIX–XX ст.
- Родавыя і сямейныя паданні аб паходжанні як аб’ект навуковага аналізу.
- Іпастасі генеалогіі ў Беларусі на сучасным этапе: навука, грамадская дзейнасць, адукацыйная тэндэнцыя і інш.
- ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях.
Для ўдзелу ў канферэнцыі просім Вас зарэгістравацца да 20 чэрвеня 2023 г. па адрасу:https://csl.bas-net.by/Conference1/AspForConf/Registr.aspx, пазначыўшы фармат удзелу: offline/online. Пры запаўненні палёў пры рэгістрацыі неабходна пацвердзіць сваю згоду на апрацоўку персанальных дадзеных. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана Вам да 1 ліпеня 2023 г.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Аўтары артыкулаў нясуць поўную адказнасць за арыгінальнасць і дакладнасць прадстаўляемай інфармацыі. Даклады (патрабаванні абазначаны ніжэй) неабходна прадставіць да 1 лістапада 2023 г.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел і публікацыю матэрыялаў. Даклады перасылаць ва ўказаныя тэрміны на электронны адрас: manuscripts@kolas.basnet.by
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
Электронны варыянт не больш за 30 000 знакаў. Першы радок — імя і прозвішча, горад. Другі радок — назва даклада. Асноўны тэкст Times New Roman, 14 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал. Палі: справа 2,5 см, злева 1,5 см, зверху 1,5, знізу 2 см. Тып файла — doc ці rtf (Microsoft Word). У канцы артыкула размяшчаецца спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры.
Афармленне біяграфічных пазіцый робіцца ў адпаведнасці з інструкцыяй ВАК, зацверджанай пастановай ад 28.02.2014 г. № 3 (у рэдакцыі загаду ВАК РБ ад 08.09.2016 г. № 206). Пры спасылцы на архіўную крыніцу абавязкова ўказваецца назва фонду (пры першай згадцы ў спісе), поўная назва справы, крайнія даты і колькасць аркушаў у ёй. Спасылкі на пазіцыі ў спісе ўказваюцца непасрэдна ў тэксце публікацыі ў квадратных дужках. Напрыклад, [1, c. 25–26; 2, с. 117; 3, арк. 78].
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Удзел у канферэнцыі і публікацыя матэрыялаў ажыццяўляюцца бясплатна. Праезд, пражыванне і іншыя выдаткі ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Каардынатар канферэнцыі:
Урублеўскі Вадзім Валер’евіч
220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі.
Тэл. +375 (17) 373 40 13,
М.т. +375 (29) 399 87 33,
е-mail: manuscripts@kolas.basnet.by