Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

510 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага

Мікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся ў Нясвіжы 4 лютага 1515 года ў сям’і трокскага кашталяна Яна Радзівіла Барадатага і Ганны з роду Кішкаў. Ён рана страціў бацьку і апекуном сямігадовага Мікалая, яго малодшага брата Яна і сясцёр Ганны і Соф’і стаў родны дзядзька віленскі кашталян, а ў будучым вялікі гетман літоўскі Юры Радзівіл. Дзяцінства хлопчык правёў у Нясвіжскім замку, тады яшчэ драўляным. Дзе атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю.

У 1529 годзе па рашэнню манарха Жыгімонта Старога Мікалай Чорны некаторы час жыў пры каралеўскім двары ў Кракаве. Дзе разам з будучым польскім каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам атрымліваў адукацыю. Атмасфера адраджэння пры двары мела вялікі ўплыў на яго густы і звычкі. Закончыўшы навучанне, ён разам з братам вяртаецца ў Нясвіж і актыўна ўключаецца ў палітычнае і эканамічнае жыццё краіны. Хутка малады магнат дамогся вельмі ўплывовай пасады земскага маршалка. Уся судовая ўлада і пасольскія справы сканцэнтраваліся ў руках Мікалая Чорнага. Ён паказаў сябе здольным дыпламатам, адукаваным дзяржаўным дзеячам, самым уплывовым у княстве пасля караля.


Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны

Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны

Важнай падзеяй у гісторыі роду нясвіжскіх Радзівілаў пазначаны 1547 год, калі Жыгімінт Аўгуст прызначыў Мікалая Чорнага паслом да караля Рымскай імперыі Фердынанда, дзе імператарам Карлам V яму і ягоным братам быў нададзены княжацкі тытул. Мікалай Чорны і ягоны брат Ян пачалі называцца князямі “на Лыцэ і Нясвіжы”, а іх стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды – князем “на Біржах і Дубінках”.

Мікалай Чорны марыў выйсці з-пад улады польскай кароны і зрабіць Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае незалежным і самастойным. Каб здзейсніць задуманае, ён выкарыстаў новую плынь у рэлігіі – пратэстантызм. Сам князь прыняў вучэнне Кальвіна і запрасіў у Нясвіж шматлікіх прапаведнікаў-пратэстантаў. Менавіта ў гэты час тут пачала дзейнічаць друкарня, дзе ўпершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выдадзены кнігі на беларускай мове.


Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны

У 1549 годзе нясвіжскі князь удзельнічаў у вайне супраць татараў на Валыні. Пасля заканчэння вайны кароль выдаў прывілей аб наданні Мікалаю Чорнаму гетмантства, але князь не меў ахвоты да ваеннай кар’еры і адмовіўся ад гэтай пасады. У гэтым жа годзе Жыгімонта II узнагародзіў Мікалая Чорнага берасцейскім староствам. Дзе той распачаў грунтоўную гаспадарчую дзейнасць: узвёў замакавыя будункі, зрабіў эканамічныя пераўтварэнні, якія рэзка павысілі прыбыткі і рэнтабельнасць.

У 1550 годзе Мікалай Чорны атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага і барысаўскае староства, а праз год стаў віленскім ваяводам, што значна ўзмацніла яго пазіцыі. Ён стаў некаранаваным “каралём” Літвы. Бліскучая кар’ера і афіцыйная пасада намесніка караля ў ВКЛ паспрыялі таму, што Мікалай Чорны ў 1551 годзе атрымаў прывілей на захоўванне дзяржаўнага архіва княства (літоўскай метрыкі) у Нясвіжы.

У 1552 – 1553 гадах насвіжскі князь актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю і часта суправаджае караля ў дыпламатычных сустрэчах. 31 чэрвеня 1553 года пад час сватання Кацярыны Габсбургскай у жонкі каралю Жыгімонту Аўгусту, Мікалай Чорны пасадзейнічаў удаламу сватанню. Уплыў Мікалая Чорнага яшчэ больш павялічыўся ў ВКЛ. Яго роля і значэнне ўзраслі па ўсёй усходняй Еўропе. Цяпер ён зрабіўся для караля ўсім: і дарадчыкам, і канцлерам, і маршалкам, і сябрам, з якім кароль і абедаў, і танцаваў, і праводзіў вольны час. Трэба яшчэ дадаць, што калі згодна на шлюб Жыгімонта Аўгуста і Кацярыны была атрымана, у падзяку за пасрэдніцтва яму быў нададзены тытул графа на Шыдлаўцы.

У 1557 годзе ў ВКЛ быў выдадзены дакумент “Устаў на валокі”, у распрацоўцы якога Мікалай Чорны прымаў актыўны ўдзел. Кіраваў камісіяй па правядзенню гаспадарчай рэформы, дзе прадугледжваўся новы рацыянальны парадак землекарыстання, улік экалагічных праблем і стымулявання росквіту зямель.

Найвялікшым дыпламатычным дасягннем князя Мікалая Чорнага лічыцца бяззбройнае далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Куроніі і Лівоніі (Інфлянтаў). Гэтай справай ён пачаў займацца з 1556 года, калі на гэтых землях склалася надзвычайнае становішча. Каб не дапусціць сюды войска Івана Грознага альбо Даніі і Швецыі Мікалай Чорны імкнецца да заключэння інфлянцка-вялікалітоўскага саюзу, скіраванага супраць Масковіі. 14 верасня 1557 года вялікі канцлер падпісаў з магітрам мечавых рыцараў Вільгельмам Фюрстэнбергам дыпламатычнае пагадненне.

Ажаніўся нясвіжскі князь ва ўзросце 33 гадоў з Альжбетай Шыдлавецкай і за пятнаццаць гадоў сумеснага жыцця ў іх нарадзілася дзевяцёра дзяцей. Як і муж, жонка захаплялася мастацтвам і актыўна спрыяла стварэнню ў нясвіжы адной з самых буйных у Беларусі бібіліятэк. Выдатна паэт тых часоў Ян каханоўскі прысвяціў ёй сваю паэму “Сусана”.

Мікалай Радзівіл Чорны прызначаны адміністратарам Інфлянтаў. У гэты час ўплыў у краіне ўзмацніўся. У 1561 годзе ён быў абвешчаны намеснікам вялікага князя ў ВКЛ з правам прызначыць чыноўнікаў на вышэйшыя пасады ў дзяржаве.


Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны

Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны

У час Лівонскай вайны Мікалай Чорны абараняў незалежнасць і суверэнітэт Вялікага княства. Ён разумеў, што трэба даць беларускай шляхце больш правоў. Правёў ён і судова-адміністрацыйную рэформу. У 1564 годзе быў выдадзены Бельскі прывілей, у якім абвяшчалася аб утварэнні шляхецкіх судоў. Улада магнатаў занчна абмяжоўвалася. Павятовая рэформа закранула пытанні мясцовага самакіравання.

Разумеючы больш за іншых палітычныя і духоўныя пагрозы з масквы і Кракава, Радзівіл Чорны ставіць задачу паступовага стварэння рэфармаванай хрысціянскай царквы, незалежнай ад суседзяў.

Варта адзначыць, што разам з дзецьмі Чорнага ў Нясвіжы пры двары Радзівілаў пачаў вучобу шасцігадовы Леў Сапега. Нясвіжская пратэстанцкая школа лічылася самай лепшай установай на тэрыторыі Беларусі. За дзень да смерці 27 мая 1565 года нясвіжскі князь загадаў напісаць на беларускай мове сваё завішчанне. Відаць, яна была для яго роднай.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваюцца кнігі пра Мікалая Радзівіла Чорнага. Замовіць іх можна ва ўніверсальнай чытальнай зале, а таксама ў чытальнай зале рэдкай кнігі і рукапісаў. 

топ-услуги
Платежные системы Беларуси