Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Вынікі конкурсу буктрэйлераў FIDС Book Vision 2020

Супрацоўніцтва Центральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацства ажыцяўляецца ў розных напрамках дзейнасці, у тым ліку і ў падтрымцы творчасці студэнцкай моладзі. Да юбілею выдатнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча бібліятэка прыняла удзел у арганізацыі конкурса буктрэйлераў студэнцкіх работ, прысвечанных гэтай даце. З вынікамі конкурса і працамі Анастасіі Ісакавай “Ладдзя роспачы” , якая атрымала Гран-пры ў катэгорыі “Караткевіч. Вельмі”, і “Дзікае паляванне караля Стаха”, якая прызнана лепшым буктрэйлерам, вы можаце пазнаёміцца на гэтай старонцы.

Да 26 лістападу 2020 года падведзены вынікі конкурсу буктрэйлераў FIDС Book Vision 2020, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Работы ацэньваліся міжфакультэцкім журы з удзелам экспертаў у сферы літаратуразнаўства, бібліятэказнаўства, рэжысуры, інфармацыйных тэхналогій у культуры, культуралогіі.

Конкурс арганізаваны і праведзены кафедрай бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры Надзеі Юр’еўны Вайцэховіч.

Задачы конкурсу – арганізацыя творчай лабараторыі аматараў літаратуры і кіно, інтэнсіўны абмен ідэямі і эксперыментальнымі рашэннямі, падтрымка таленавітай моладзі і арыгінальных аўтарскіх праектаў, прамоцыя беларускай літаратуры.

Буктрэйлер – прома ролік літаратурнага тэксту. Яго мэта – прэзентацыя кнігі ў адвольнай мастацкай форме пры дапамозе аўдыёвізуальных сродкаў. Лепшыя буктрэйлеры дэманструюць не толькі кінематаграфічную прывабнасць і эфектнасць візуальных форм, але і пераканаўчасць творчага рашэння, арыгінальную драматургію, шчырасць аўтарскага выказвання.

Удзел у конкурсе прынялі студэнты 4 курса ФІДК, прадставіўшы свае работы ў наступных катэгорыях:

  1. Караткевіч. Вельмі (Karatkevich. Really): любы твор У.Караткевіча.
  2. Белліт у кадры (Bellit in the shot): любы твор беларускай літаратуры.
  3. Кніга, якая змяніла ўсё (A book changed everything): любы твор сусветнай мастацкай літаратуры (ад антычнай да сучаснай).

Адзін аўтар мог прадставіць некалькі работ.

Журы конкурсу:

  1. Аўгуль Людміла Анатольеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства ДУ “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
  2. Швед Таццяна Аляксееўна, дырэктар ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;
  3. Тычына Софія Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і замежнай філалогіі БДУКМ;
  4. Ганчарова Святлана Аляксандраўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры БДУКМ;
  5. Нікалаева Юлія Генадзьеўна, рэжысёр-пастаноўшчык, старшы выкладчык кафедры рэжысуры БДУКМ;
  6. Вайцэховіч Надзея Юр’еўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці БДУКМ;
  7. Барма Алег Анатольевіч, магістр педагагічных навук, старшы выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці БДУКМ;
  8. Шышкова Алена Аляксандраўна, магістр педагагічных навук, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый БДУКМ.

Ацэнка праводзілася кожным членам журы індывідуальна і незалежна пры закрытых даных аб аўтарах. Вынікі апрацоўваліся аўтаматычна. Выказваем шчырую падзяку кожнаму члену журы і спадзяемся на далейшае творчае супрацоўніцтва.

Асаблівая ўдзячнасць Алене Юр’еўне Казленка, кандыдату педагагічных навук, дацэнту, за вялікую дапамогу ў правядзенні конкурсу.

Пераможцы і прызёры конкурсу

ГРАН-ПРЫ

Ісакава Анастасія (430М): Уладзімір Караткевіч «Ладдзя роспачы»
(агучка - Пятроў Сяргей; сярэдні бал 9,625)

Лепшы буктрэйлер у катэгорыі «Караткевіч. Вельмі»

Ісакава Анастасія (430М): Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха» (акцёрская работа – Мельнік Юрый; агучка – Пятроў Сяргей; сярэдні бал 9,125). Выкарастаны фрагменты кінастужкі “Дикая охота короля Стаха” (1979 г., Беларусьфильм). Рэжысёр – В. Рубінчык, аўтар сцэнарыю – У. Караткевіч.

Лепшы буктрэйлер у катэгорыі «Белліт у кадры»

Ягнёнкава Паліна (430М): Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак «Пока я на краю» (акцёрская работа – Ісакава Анастасія; сярэдні бал 9,5)

Лепшы буктрэйлер у катэгорыі «Кніга, якая змяніла ўсё»

Урбановіч Віялета (430М): Джон Фаулз «Коллекционер» (сярэдні бал 8,375)

Спецыяльны прыз за новае бачанне твора («Нефармат»)

Бякешчанка Ірына і Раманюк Аляксандра (430 А): «Колобок»

Спецыяльны прыз за драматургію

  • Ягнёнкава Паліна (430М): Стивен Кинг «Девочка, которая любила Тома Гордона»
  • Мяржынскі Яраслаў (430А): Эдуард Лимонов «Дневник неудачника, или Секретная тетрадь» (акцёрская работа – Далжэнка Яўген, Лукша Максім, Зыбайла Яўген, Красоўская Дар'я, Мяржынскі Яраслаў)

Спецыяльны прыз за рэжысуру

Ісакава Анастасія (430М): Кларисса Эстес «Бегущая с волками. Женский архетип в мифах и сказаниях»

Спецыяльны прыз за мастацкае рашэнне

  • Малашкова Кацярына (430М): Генрих Белль «Глазами клоуна»
  • Сабалеўская Анастасія (430М): Уладзімір Караткевіч «Чазенія»


Спецыяльны прыз за музычнае суправаджэнне

Чарапанава Яніна (430А): Элизабет Костова «Историк»

Спецыяльны прыз за тэкставае суправаджэнне

  • Мацко Карына (430М): Светлана Алексиевич «У войны не женское лицо»
  • Бандак Анастасія (430М): Васіль Быкаў «Кошка і мышка»

Спецыяльны прыз лепшаму акцёру/актрысе

  • Ягнёнкава Паліна (430М): Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак «Пока я на краю» (акцёрская работа Ісакавай Анастасіі)
  • Ісакава Анастасія (430М): Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха» (акцёрская работа Мельніка Юрыя)

Спецыяльная адзнака журы

  • Вашчыла Валерыя (430М): Пауло Коэльо «Заир»
  • Шчурко Дар'я (430А): Уладзімір Караткевіч «Кніганошы»
  • Глушыцкі Вітольд (430А): Джордж Оруэлл «1984»
  • Гладырава Наталля (430М): Ф. Кристиане «Я, мои друзья и героин»
топ-услуги
Платежные системы Беларуси