Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Кнігі ў дар ад Віктара Язневіча

Кнігі ў дар ад Віктара Язневіча

Першым наведвальнікам выставы «Шматгранны Лем», якая пачала працу ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў, стаў Віктар Язневіч – даследчык, перакладчык і папулярызатар творчасці Станіслава Лема. У дар бібліятэцы  ён перадаў 14 выданняў з уласнага кнігазбору.

Віктар Язневіч перадаў бібліятэцы 14 выданняў з уласнага кнігазборуВіктар Язневіч – даследчык, перакладчык і папулярызатар творчасці Станіслава Лема

Творчасцю Лема Віктар Іосіфавіч захапіўся ў 1990-я гады, калі пачаў перакладаць на рускую мову артыкулы польскага фантаста на тэму інфармацыйных тэхналогій. У далейшым перакладаў літаратурныя, навуковыя, публіцыстычныя творы Лема. Пераклады Віктара Язневіча ўключаны ў кнігі маскоўскага выдавецтва АСТ «Молох» (2005), «Так говорил… Лем» (2006),  «Мой взгляд на литературу» (2009), «Черное и белое» (2015), друкаваліся ў перыёдыцы. 

У калекцыі Віктара Язневіча каля тысячы выданняў Лема на розных мовахВыданні Лема на ангельскай мове
Выданні Лема на нямецкай мовеЭкслібрыс і аўтограф Віктара Язневіча на кнігах

Віктар Язневіч – аўтар кнігі «Станислав Лем», якая выйшла ў 2014 г. у выдавецтве «Кніжны Дом» (Мінск), а таксама некалькіх дзясяткаў артыкулаў пра  Лема і яго творчасць. Ён з’яўляецца ўладальнікам багатай калекцыі кніг Станіслава Лема (каля тысячы выданняў) на розных мовах свету і іншых матэрыялаў, прысвечаных пісьменніку.

Падараныя кнігі выдадзены за межамі Беларусі і ў нашай краіне з’яўляюцца рэдкасцю

Падараныя бібліятэцы кнігі – гэта выданні твораў Станіслава Лема на польскай мове,  пераклады на нямецкую, італьянскую, украінскую і іншыя мовы, біяграфічныя і літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя славутаму фантасту. Усе гэтыя кнігі выдадзены за межамі Беларусі і ў нашай краіне з’яўляюцца рэдкасцю. 

Наведвальнікі бібліятэкі змогуць пабачыць гэтыя выданні, наведаўшы выставу «Шматгранны Лем»

Наведвальнікі бібліятэкі змогуць пабачыць гэтыя выданні, наведаўшы выставу «Шматгранны Лем».