Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Выстава ў рамках адкрыцця форума даследчыкаў беларускай казкі

27 мая ў Прэзідыуме НАН Беларусі адбыўся першы дзень працы ІІ Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіць Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У праграме форума таксама: Міжнародная навуковая канферэнцыя «Народная казкавая проза ў еўрапейская прасторы: Архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя», адкрыты круглы стол «Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай», а таксама майстар-класы, выставы і прэзентацыі.

Кніжная выстава, прысвечанаю актуальным пытанням даследавання беларускіх казак як самабытнага жанру народнай культурыКніжная выстава да ІІ Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманстравала кніжную выставу, прысвечанаю актуальным пытанням даследавання беларускіх казак як самабытнага жанру народнай культуры, праблемам захавання і папулярызацыі на сучасным этапе. 

Казкі ў традыцыйнай беларускай культуры – гэта ўнікальны духоўны і мастацка-эстэтычны фенамен. У беларускіх народных казках адлюстраваны лад жыцця нашага этнасу, яго побыт і працоўныя адносіны, прыродныя ўмовы існавання, гістарычны шлях. Гэта сваеасаблівы апазнавальны знак нашай унікальнасці сярод культур свету. 

Сярод першых даследчыкаў беларускай казкі - П. В. Шейн, А. К. Сержпутоўскі і інш.Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Сборник Отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук, 1893. Шейн П. В.

Сярод першых даследчыкаў згадаем такія імёны, як Шейн П.В. (Сказки, анекдоты, легенды, предания, воспоминания, пословицы, загадки, приветствия, пожелания, божба, проклятия, ругань, заговоры, духовные стихи и прочее // Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Сборник Отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т. 2, СПб., 1893), Сержпутоўскі А.К. (Сказки и рассказы белорусов-полешуков : (материалы к изучению творчества белорусов и их говора), СПб., 1911), Федароўскі М.А. (Lud bialoruski : materialy do etnografii slow. zgromadzone w latach 1877- 1905. Т. 5-7, Warszawa, 1958-1969), Шпілеўскі П.М. (Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказках, СПб., 1853-1856), Ластоўскі В. Ю. (Бяздоннае багацце : апавяданні, легенды, казкі, аповесці, 2001), Раманаў Е. Р. (Беларускія народныя казкі. Мінск, 1962) і інш.

Беларускія казкі моюць моцную міфалагічную аснову, глыбокую народную мудрасць, паэтычнасць вобразаў, гумар і вострую сатыру, даступнасць зместу, займальнасць апавядання, сюжэтна-вобразную і тэматычную разнастайнасць, прыгожую і сакавітую мову.

Кніжная выстава да ІІ Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкіЗборнікі беларускіх народных казак і легенд

Другі радзел выставы прадставіў публікацыі супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і іншых аўтараў па такім напрамкам: беларускі фальклор, вусная народная творчасць, песенны фальклор, беларуская народная і літаратурная казкі, легенды, міфы, паданні, замовы, загадкі, прыказкі і прымаўкі, этналінгвістыка і г.д.

Публікацыі супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і іншых аўтараўКазкі ў традыцыйнай беларускай культуры – гэта ўнікальны фенамен