Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Прэзентацыя кнігі “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

10 чэрвеня ў ЦНБ НАН Беларусі прайшла прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага гісторыка архітэктуры, доктара мастацтвазнаўства, член-карэспандэнта Беларускай акадэміі архітэктуры Тамары Віктараўны Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Даследаванне прысвечана ўнікальнаму культурнаму феномену – драўлянаму сакральнаму дойлідству Беларусі, складанасці яго гістарычнага лёсу і мастацкай адметнасці. У сваёй грунтоўнай працы аўтарам разглядаюцца помнікі драўлянага храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій як агульная культурная спадчына беларускага народа, прапануецца новая мастацтвазнаўчая сістэматызацыя і класіфікацыя храмаў паводле іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Імпрэза пачалася з урачыстай падзеі – Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 сазыву Андрэй Бугроў уручыў гераіні ўрадавую ўзнагароду – медаль Францыска Скарыны.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Ганаровая місія адкрыць прэзентацыю дасталася акадэміку Аляксандру Іванавічу Лакотку – дырэктару Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Ён з’яўляецца рэцэнзентам выдання, таму як ніхто іншы мог крытычна ацаніць працу аўтара. У сваім прывітальным слове Аляксандр Іванавіч падкрэсліў вялікую ролю Тамары Габрусь у даследаванні беларускай архітэктуры і пажадаў моцнага здароўя і шчасця аўтару і яе сям’і.

Увазе гасцей быў прапанаваны ролік “Краіне дойлідаў прысвячаецца”, у якім раскрываецца змест асобных раздзелў кнігі “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

У адказ слова ўзяла сама Тамара Віктараўна. У сваім выступленні яна распавяла пра ролю ўніяцкай царквы ў драўляным храмабудаўніцтве Беларусі. Заявіла, што Беларусь з’яўляецца центральнаеўрапейскай краінай, а яе архітэктура – еўрапейскай. Закранула аўтар і ўласную навуковую біяграфію, а таксама падзялілася ўспамінамі пра сваю сям’ю. Маці Тамары Віктараўны заўсёды падкрэслівала ролю ведаў у жыцці і развіцці чалавека. Скончыла выступленне Тамара Віктараўна ўласным вершам, прысвечаным мастацтвазнаўцам.

Дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армэн Сяргеевіч Сардараў Радактар выдавецтва “Беларуская навука” Ірына Старасціна

Дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армэн Сяргеевіч Сардараў у сваім выступленні падкрэсліў значнасць прац аўтара для маладога пакалення.

Радактар выдавецтва “Беларуская навука” Ірына Старасціна адзначыла, што працавала над кнігай з вялікай цікаўнасцю і атрымала асалоду ад гэтай працы.

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Яўген Міхайлавіч Сахута Архітэктар Валерый Францавіч Марозаў
Архітэктар Сяргей Аляксеевіч Сергачоў Галоўны навуковы супрацоўнік Акадэміі мастацтваў Вадзім Аляксеевіч Салееў

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Яўген Міхайлавіч Сахута заўважыў, што прэзентуемае выданне абавязкова павінна быць уключана ў беларускі культурны кантэкст і выкарыстана ў навучальным працэсе. Цёплымі ўспамінамі пра сумесную працу падзяліліся калегі і сябры Тамары Віктараўны яшчэ са студэнцкіх часоў – архітэктары Валерый Францавіч Марозаў і Сяргей Аляксеевіч Сергачоў. Галоўны навуковы супрацоўнік Акадэміі мастацтваў Вадзім Аляксеевіч Салееў адзначыў  ролю Тамары Віктараўны як шматгадовага апанента на абароне дысертацый і захавальніцы беларускіх архітэктурных традыцый.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”
Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Павіншаваць Т. В. Габрусь прыйшлі сябры, вучні і калегі, сярод іх Юрый Уладзіміравіч Чантурыя, Ірына Балуненка, Таццяна Георгіеўна Гаранская, Ала Сяргееўна Шамрук, Наталля Мікалаеўна Шапран і інш.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Па заканчэнні прэзентацыі была арганізавана аўтограф-сесія. Асобнік кнігі з аўтографам атрымала і ЦНБ НАН Беларусі.

Усім беларусам, незалежна ад іх прафесійнай падрыхтоўкі, было б цікава і карысна прачытаць кнігу Тамары Віктараўны Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”, якая ўзнікла ў выніку вялікай працы, шчырых пошукаў праўды, вялікай пашаны і любові да роднай спадчыны, да нашай самабытнай і цудоўнай культуры дойлідства.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”
Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”
Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Не засталася па-за ўвагай гасцей кніжная выстава «З гісторыі традыцыйных драўляных храмаў Беларусі», якая пазнаёміла з найбольш цікавымі выданнямі і публікацыямі па гэтай тэме. Як вядома, з прычыны складанай сацыяльнай гісторыі нашага краю, частых войнаў, адноснай недаўгавечнасці дрэва як будаўнічага матэрыялу, да нашага часу не дайшло ніводнага храма, пабудаванага раней ХVII ст. Новыя драўляныя храмы звычайна ўзводзілі на старым «намоленым» месцы. Таму вялікую цікавасць выклікаюць ўсе даследаванні, прысвечаныя эстэтычным і тэхнічным характарыстыкам, агульным і адметным рысам драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

Сярод самых ранейшых выданняў можна вылучыць наступныя: «Альбомъ Мейерберга : виды и бытовыя картины России XVII вѣка» (сост. Ѳ. Аделунгомъ. Спб., 1903) ; «Акты, издаваемые Виленской комиссіею для разбора древнихъ актовъ» (Вільна, 1908, Т. 33) ; «Пинскiй Лещинскiй монастырь въ 1588 г.: замѣчания о наименованiи древнѣйшихъ историческихъ источникахъ и судьбѣ Лещинскаго монастыря» (аўт. Д. И. Довгялло. Минскъ, 1909) і інш.

Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”
Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі” Прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь “Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі”

На выставе дэманстраваліся таксама аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, энцыклапедыі, зборнікі навуковых прац, артыкулы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Асобны раздзел выставы прысвечаны навукова-даследчыцкай дзейнасці Тамары Віктараўны Габрусь, аўтара больш за 500 публікацый па гісторыі беларускага дойлідства, у тым ліку драўлянага. На выставе дэманстраваліся выданні, якія выйшлі ў свет дзякуючы пленнай працы Т. В. Габрусь, а таксама шматлікія навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы з часопісаў і зборнікаў.

Прапануем для азнаямлення спіс дэманструемых на выставе выданняў.

Сустрэча, арганізаваная з нагоды выхаду ў свет грунтоўнага навуковага выдання, завершылася нефармальнай гутаркай гасцей за кубкамі кавы і гарбаты.