Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Прэзентацыя зборніка «АКРЫЛЕНЫЯ РОДНЫМ СЛОВАМ»

17 лістапада 2021 года ў 11.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя зборніка «АКРЫЛЕНЫЯ РОДНЫМ СЛОВАМ», выдадзенага да 145-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і 150-годдзя Ларысы Косач-Квіткі (Лесі Украінкі).  


Прэзентацыя зборніка «АКРЫЛЕНЫЯ РОДНЫМ СЛОВАМ»

2021 год – год святкавання 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і 150-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі (Ларысы Косач-Квіткі). Беларусаў і ўкраінцаў цесна звязвае агульная гісторыя. Гэта бачна і на прыкладзе лёсаў і творчасці дзвюх паэтак. 


Прэзентацыя зборніка «АКРЫЛЕНЫЯ РОДНЫМ СЛОВАМ»

Да двух юбілеяў адразу ў Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга «Акрыленыя родным словам», выдадзеная на беларускай і ўкраінскай мовах. Пад адной вокладкай тут сабраны вершы Цёткі ў перакладзе на ўкраінскую мову і вершы Лесі Украінкі ў перакладзе на беларускую. Увайшлі ў кнігу і біяграфічныя матэрыялы пра дзвюх духоўных сясцёр – вялікіх жанчын, таленавітых паэтак, сапраўдных барацьбітак за лепшую долю простых людзей. 


Прэзентацыя зборніка «АКРЫЛЕНЫЯ РОДНЫМ СЛОВАМ»

Аб’ядналіся на старонках кнігі, выдадзенай па-беларуску і па-украінску, два вялікія таленты: Алаіза Пашкевіч, якую ў творчых памкненнях падтрымалі Львоў, Україна, і Лесі Украінкі, якая звязана з Мінскам, Беларуссю і праз лёс рэвалюцыянера Сяргея Мяржынскага, і тым, што многія беларускія перакладчыкі звярталіся да яе твораў. 

Сярод аўтараў кнігі – прафесар Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі Юрый Громік, прафесар, доктар філалагічных навук, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франко Вячаслаў Рагойша (Беларусь), дырэктар адзінага ў рэспубліцы музея Алаізы Пашкевіч (Цёткі) Ала Балобан і інш. 

Гасцям мерапрыемства будзе таксама прадстаўлена аднаіменная выстава, прысвечанная творчай спадчыне Цёткі і Лесі Украінкі.