Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

17 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” прысвечанага дзвюм знакавым постацям у беларускай і ўкраінскай культуры: Алаізе Пашкевіч (Цётцы) і Ларысе Косач-Квітцы (Лесі Украінцы).


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

2021 год – год святкавання 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і 150-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі (Ларысы Косач-Квіткі). Беларусаў і ўкраінцаў цесна звязвае агульная гісторыя. Гэта бачна і на прыкладзе лёсаў і творчасці дзвюх паэтак.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Трэба адзначыць, што з прычыны складанага эпідэмалагічнага становішча прэзентацыя праходзіла як у анлайн-фармаце, так і ў зале бібліятэкі. І ўдзельнікамі яе сталі прадстаўнікі не толькі з беларускага боку, але і ўкраінскія калегі. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Святочную імпрэзу ўрачыста адкрыў выступ вучняў Астрынскай сярэдняй школы імя Алаізы Пашкевіч Шчучынскага района. Цікавая і вельмі кранальная сцэнка сустрэчы дзвух паэтак не пакінула гледачоў раўнадушнымі. Прагучалі радкі вершаў Ларысы Косач-Квіткі па-ўкраінску ў выкананні навучэнцаў гэтай школы, якія таксама праводзяць экскурсіі па адзіным ў Беларусі музею Цёткі. Кіраўнік музея Ала Сямёнаўна Балобан адзначыла: “Мерапрыемства праходзіць пад зоркамі Алаізы і Лесі”. Яна распавяла аб цікавых мерапрыемствах, якія праходзілі ў школе і былі прысвечаны таленавітай зямлячцы, распавяла пра глыбокую і значную ролю Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Лесі Украінкі ў станаўленні незалежных дзяржаў.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова зачытала доктар філалагічных навук Ганна Мікалаеўна Кісліцына. У сваім пасланні кіраўнік Акадэміі навук Беларусі адзначыў важкасць гэтага мерапрыемства, значнасць выдадзенай кнігі і яе ролю ва ўмацаванні дыпламатычных і культурных сувязяў паміж народамі двух краін – Украіны і Беларусі. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Адным з ганаровых гасцей на дадзенай імпрэзе стаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Юр’евіч Кізім. У сваёй яскравай і мілагучнай прамове ён адзначыў, што дадзенае выданне мае не толькі культурнае, але і навуковае значэнне. Прызнаўся і ў тым, што Алаіза Пашкевіч стала для яго самым сапраўдным адкрыццём. “Тое, што нас аб’ядноўвае – гэта культура”, – адзначыў спадар Казім. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Пасля яго прамовы дырэктару Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандру Іванавічу Грушы было ўручана толькі што падрыхтаванае двухмоўнае выданне паэмы Лесі Украінкі “Лясная песня”. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Дырэктар Філіяла “Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі  Іван Васільевіч Саверчанка адзначыў тое, што кніга “Акрыленыя родным словам” з’яўляецца ўзорам кніжнага мастацтва (гэта падкрэслівалі і іншыя прамоўцы). “Алаіза Пашкевіч і Леся Украінка – гэта прадстаўніцы агульнаеўрапейскага руху дзеячоў стварэння нацыянальных дзяржаў”, – вызначыў І. В. Саверчанка.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

На прэзентацыі анлайн прысутнічала таксама і прадстаўніца Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі Таццяна Данілюк-Церашук, якая ў сваёй паэтычнай прамове падзялілася планамі выдання твораў Лесі Украінкі ў 25-і тамах. “У той час у паэта можна было забраць усё. Але яны абралі шлях стварэння нацыі – мову і культуру”, – тонка адзначыла прамоўца, а таксама заклікала даць магчымасць і украінскім чытачам пазнаёміцца з беларускай літаратурай.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Ідэя аб’яднаць на старонках адной кнігі паэзію Цёткі і Лесі Украінкі быццам бы напрошвалася сама сабой. Алаіза Пашкевіч – паэтка, празаік, публіцыст, актрыса, грамадская дзяячка, якая самааддана служыла свайму народу і горача любіла радзіму. Леся Украінка – таксама паэтка, празаік, драматург, геній слова з душой сапраўднай украінкі – дачкі сваёй роднай зямлі, якая жыватворна прысвячала сваё жыццё і ідэі Айчыне. Іх жыцці і дзейнасці цесна звязаны, час іх рэалізацыі прыпаў на складаныя часы стварэння Беларускай і Украінскай дзяржаў. 

 Адной з тых, хто нарэшце выпусціў арганічную ідэю ў свет і заняўся яе рэалізацыяй стала зямлячка Алаізы Пашкевіч, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта. Яна выказала падзяку за магчымасць прэзентаваць зборнік “Акрыленыя родным словам” менавіта ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. У сваім выступленні Алена Пасюта падкрэсліла, што прэзентуемае выданне стала сымвалам яднання культурных суполак Украіны і Беларусі.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Лёсы паэтак пастаянна перакрыжоўваліся. То адной з іх з-за хваробы блізкага чалавека выпадае прыехаць у Мінск, які створыць для Лесі Украінкі сваю трагічную “гісторыю кахання і вечнасці”. То іншую лёс прымушае ехаць у Львоў, каб не патрапіць пад арышт за свае ідэі, што пазней абарочваецца выданнем ва ўкраінскім Жоўкве зборнікаў Цёткі ўсіх беларусаў – “Скрыпкі беларускай”, “Хрэста на свабоду”...  Але ж наканавана сустрэцца ім было толькі ў ХХІ стагоддзі.

Вони мали зустрітись в житті
На вулицях Мінська чи старого Львова,
Віддані дочки своєї землі,
Прометеї жертовного слова

Яны маглі б сустрэцца ў жыцці
На вулках Мінска ці старога Львова,
Адданыя дачкі сваёй зямлі,
Праметэі ахвярнага слова…

Такімі паэтычнымі радкамі ўпрыгожыў старонкі выдання яшчэ адзін з аўтараў ідэі стварэння зборніка – Іван Сцяпанавіч Башняк, першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

“Слова не тоне. Ляціць, як птушка. Думка, якая ўкладзена ў кнігу, не знікне”, – такія моцныя і кранальныя словы гучалі ад Галіны Яфімаўны Калюжнай – старшыні Мінскага гарадскога аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт”. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Патрэбна яшчэ адзначыць і сябру Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровага консула Украіны ў Гродне Валянціна Валянцінавіча Бойка, які адзначыў свае спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў сферы культуры з пануючай атмасферай дабрабыту.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Аспірантка Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Дарыя Карчашкіна адзначыла, што дадзеная кніга дазваляе паставіць нам не проста бронзавы помнік дзвум вялікім паэткам Алаізе Пашкевіч і Лесі Украінке, але і пабачыць іх перад сабою як жывых, якія разам вядуць нашыя культуры да вяршынь свайго развіцця.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

У той жа час супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства аднаіменную выставу па творчай спадчыне Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і Лесі Украінкі (Ларысы Косач-Квіткі). 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

У межах адной выставы наведвальнікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца як з самымі раннімі выданнямі твораў знакамітых пісьменніц, так і з сучаснымі перавыданнямі, што захоўваюцца ў фондах ЦНБ НАН Беларусі. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Найбольшую ўвагу прыцягвалі прыжыццёвыя выданні Цёткі: «Chrest nа svabodu» («Хрэст на свабоду», 1906) – другі паэтычны зборнік, а таксама зборнік «Скрыпка беларуская», які захоўваецца ў нашай бібліятэцы ў выданні 1918 года лацініцай – «Skrypka biełaruskaja». Пяру Цёткі належыць і кніжка-хрэстаматыя для дзяцей «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (1906).  На выставе дэманстраваўся яе экзэмпляр на беларускай мове. Цікавым было і знаёмства з «Лучынкай» — літаратурна-мастацкім і навукова-папулярным часопісам краязнаўчага кірунку для беларускай моладзі, які выдаваўся ў Мінску ў 1914 годзе пры удзеле Алаізы Пашкевіч. 


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Сярод самых ранніх  выданняў твораў Лесі Украінкі мы прапанавалі зборнік «Твори» у 3 тамах (Кіеў, 1927) і «Лісова пісня» (Кіеў, 1930). Акрамя таго, на выставе было прадстаўлена некалькі збораў твораў пісьменніцы за розныя гады, зборнікі выбраных твораў, неапублікаваных і г. д. Сярод экспанатаў выставы добра былі прадстаўлены пераклады вядомых твораў Цёткі і Лесі Украінкі на іншыя мовы (рускую, польскую, англійскую, балгарскую і нават мангольскую), а таксама літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніц.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Напрыканцы імпрэзы ўдзельнікаў чакаў музычны падарунак ад Маргарыты Кучук, у выкананні якой прагучалі дзве песні на вершы Лесі Украінкі “Калыханка” і “Вяснянка”.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам” 
Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Ад імя Цэнтральнай навуковай бібліятэкі мы выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам прэзентацыі.


Прэзентацыя зборніка “Акрыленыя родным словам”

Адзначым, што дадзенае мерапрыемства мела вялікае значэнне і значны ўзнёсак ва ўмацаванне  дыпламатычных і культурных адносін паміж Беларуссю і Украінаю.