Круглы стол–выстава «Нетыповы Багдановіч»
Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Прапануем адзначыць гэтую дату разам з вучонымі-літаратуразнаўцамі падчас работы круглага стала–выставы «Нетыповы Багдановіч». У ім прымуць удзел супрацоўнікі філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава, прысвечаная жыццю і творчасці аднаго з самых знакамітых і ўлюбёных класікаў беларускай літаратуры. Яна складаецца з дзвюх частак. Экспазіцыю адной з іх – «Нязгасная зорка паэта» – складаюць прыжыццёвыя выданні і першыя публікацыі Максіма Багдановіча, уключаючы публіцыстыку. Літаратурная спадчына паэта ў сучасных перавыданнях, даследаванні творчасці і біяграфіі, пераклады твораў на іншыя мовы прадстаўлены ў раздзеле «Я не самотны, я кнігу маю...».
У адкрыцці выставы возьмуць удзел дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Груша і дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Васільевіч Саверчанка.
Праграма выступленняў:
- Мацюхіна Таццяна Барысаўна, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства». Стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.
Тэма: «Максім Багдановіч-інтэлігент як выразнік дум беларускага народа ў святле крытыкі». - Якавенка Наталля Васільеўна, доктар філалагічных навук, супрацоўнік аддзела ўзаемасувязяў літаратуры.
Тэма: «“Апокрыф” Максіма Багдановіча і яго пераклады». - Смірнова Ірына Ўладзіславаўна, вядучы бібліятэкар сектара навукова-метадычнага забеспячэння работы бібліятэкі пры арганізацыях НАН Беларусі навукова-даследчага аддзелу бібліятэказнаўства.
Тэма: «Рукапісы і дакументы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М. Багдановіча, перададзеныя ў Інстытут літаратуры імя Я. Купалы». - Кісліцына Ганна Мікалаеўна, доктар філалагічных навук, заг. аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.
Тэма: «Творчасць Максіма Багдановіча як крыніца роздуму і натхнення М. Стральцова і А. Разанава». - Карп Алена Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.
Тэма: «Максім Багдановіч як літаратурны аглядальнік».
Дата і час правядзення: 9 снежня, 15:00
Па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі
Запрашаем да ўдзелу круглага стала–выставы ўсіх зацікаўленых!
Уваход вольны.
Кантакты:
+ 375 29 6 528 038 Вольга Панасіна, ЦНБ НАН Беларусі
+ 375 29 680 67 12 Ганна Кісліцына, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы