Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Дыктоўка па беларускай мове ў ЦНБ НАН Беларусі

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі адзначыла яркай падзеяй –  напісаннем дыктоўкі па беларускай мове ў сценах бібліятэкі.

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

У інфармацыйна-выставачным цэнтры за парты селі чытачы, журналісты і, безумоўна, навукоўцы, сярод іх дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец.

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Кола аўдыторыі анлайн ахапіла розныя слаі беларускага грамадства – гэта  прафесійныя філолагі, мовазнаўцы, вучні школ, настаўнікі, студэнты і г.д. Геаграфія ўдзельнікаў таксама аказалася шырокай. Да напісання дыктоўкі далучыліся не толькі ахвочыя з Беларусі, а і з іншых краін свету. 

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Дыктоўка ў НАН Беларусі ладзіцца другі год запар, а колькасць яе ўдзельнікаў дасягнула амаль тысячу чалавек! Аб гэтым паведаміў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў ў сваім прывітальным слове. У сваёй прамове ён адзначыў важнасць падобных мерапрыемстваў у год гістарычнай памяці, а таксама падкрэсліў, што мова была заўсёды побач з беларусамі на працягу ўсіх цяжкіх момантаў нашай гісторыі. 

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Менавіта супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і падрыхтавалі тэкст дыктоўкі “Багацце нашай зямлі” паводле Тараса Канстантынавіча Хадкевіча.

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Пасля таго, як удзельнікі справіліся з заданнем, арганізатары прадэманстравалі прэзентацыю на праверку напісання кожнага сказа, з удакладненнем арфаграфічных і пунктуацыйных правіл. 

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Варта адзначыць, што пераможцам Рэспубліканскай дыктоўкі дырэктарам ЦНБ НАН Беларусі Аляксандрам Грушай былі ўручаны падарункі – кнігі, а ўдзельнікам – сертыфікаты.

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся і падтрымаў добрую ініцыятыву!

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Для гасцей мерапрыемства бібліятэкай была падрыхтавана кніжная выстава “Да міжнароднага дня роднай мовы”, якая прадэманстравала найбольш важныя і цікавыя працы супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па актуальных праблемах мовазнаўства і літаратуразнаўства. Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы, праблемы даследавання беларускай літаратуры, тэорыі і філасофіі літаратуры, віды, жанры і стылі, літаратуразнаўчыя напрамкі, плыні – гэта асноўныя тэмы кніжных выданняў. 

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі
Міжнародны дзень роднай мовы у ЦНБ НАН Беларусі

Толькі у мастацкай літаратуры слова служыць і сродкам выказвання думак, пачуццяў, і матэрыялам, з якога ствараецца мастацкі вобраз. Значная частка выставы была прысвечана беларускай літаратуры і сапраўдным майстрам мастацкага слова. 

Сярод кніг цудоўныя перавыданні твораў беларускіх класікаў і знакамітыя літаратурныя серыі, а таксама кнігі маладых творцаў, якія яшчэ только заваёўваюць увагу беларускіх чытачоў

Шануйце родную мову!

топ-услуги
Платежные системы Беларуси