Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

21 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя манаграфіі беларускага археолага Леаніда Уладзіміравіча Калядзінскага «Верхний замок Витебска (IX-XVIII вв.)» з нагоды 70-ці годдзя аўтара.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Груша. 


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Ён адзначыў, наколькі важная гэтая падзея ў жыцці аўтара і акадэмічнай супольнасці Беларусі, а таксама шчыра прывітаў Леаніда Уладзіміравіча і ўсіх гасцей.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

У сваёй урачыстай прамове дырэктар Інстытута гісторыіі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза падзякаваў Леаніду Уладзіміравічу за ягоную плённую працу, адзначыў значны ўзнёсак юбіляра у айчыную археалогію, а таксама ўручыў яму ганаровую грамату.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Сам навуковец у сваёй публічнай лекцыі распавёў пра манаграфію, паступова раскрываючы галоўны змест кожнага радзела, прадэманстраваў фотаздымкі з археалагічных раскопак, падзяліўся далейшымі навуковымі планамі.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Гледачам выпала магчымасць напрамую пагутарыць з аўтарам і задаць яму свае пытанні. Пытанні былі досыць разнастайныя: датычыліся як асабістага жыцця Леаніда Калядзінскага, так і ягонай прафесійнай дзейнасці. У адказах на іх Леанід Уладзіміравіч спасылаўся на жыццёвы вопыт, распавядаў цікавыя выпадкі з мінулага, акрэсліў акалічнасці працы археолага.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Такім чынам, прэзентацыя і публічная лекцыя прайшлі вельмі цікава і карысна для гледачоў, паколькі былі напоўнены сяброўскай атмасфераю і сталі па-сямейнаму цёплымі.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

А мы жадаем Леаніду Уладзіміравічу доўгіх гадоў плённай і карыснай працы дзеля Бацькаўшчыны, а таксама, каб ягоныя ўнукі годна працягвалі працу іх выдатнага дзеда. 


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Дарэчы, Леанід Уладзіміравіч ганарыцца сваімі дзецьмі і ўнукамі. Адзін з якіх – Цімафей – ужо тройчы удзельнічаў у археалагічных раскопках разам з дзедам. Ён таксама прыйшоў на прэзентацыю, каб  падтрымаць і павіншаваць дзядулю.


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Да святочнай імпрэзы супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі юбілейную выставу, на якой дэманстраваліся асноўныя працы Л. У. Калядзінскага, якія ахопліваюць перыяд з 1980 да 2021 гг. Гэта некалькі манаграфій вучонага, а таксама шматлікія навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, ў якіх можна знайсці асноўныя вынікі даследаванняў вучонага і праведзеных ім археалагічных раскопак. Сярод закранутых у іх тэм – знешні выгляд гарадоў Беларусі XI-XVII стст., гарадская культура, рамяство, гандаль, раскопкі ў Віцебску, Слуцку, гісторыя Капыля, Клецка і інш. 


Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага
Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

Пералік прац Леаніда Уладзіміравіча Калядзінскага прадстаўлены ў буклеце "Да 70-годдзя з дня нараджэння Л. У. Калядзінскага, кандыдата гістарычных навук, археолага".

топ-услуги
Платежные системы Беларуси