Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Навуковая гасцёўня «НАН Беларусі і БДУ: адзіным лёсам»

24 лютага 2022 года на філалагічным факультэце БДУ адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы : Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам». У мерапрыемстве прымалі ўдзел: акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі акадэмік Каваленя А. А., дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта кандыдат філалагічных навук Важнік С. А., дырэктары некаторых навуковых устаноў НАН Беларусі, загадчыкі кафедр філалагічнага факультэта БДУ, выкладчыкі і студэнты.


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»
Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі акадэмік Каваленя А. А. у сваім прывітальным слове адзначыў вялікую важнасць шматгадовага і плённага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта асабліва ў год, калі мы адзначаем 100-годдзе беларускай акадэмічнай навукі. І знакавым таксама з’яўляецца тое, што навуковая гасцёўня на філфаку праводзіцца падчас тыдня роднай мовы. 


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

А. А. Каваленя паведаміў таксама аб некаторых выніках сумеснай працы НАН і БДУ ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады. Удзельнікамі праграмы з’яўляюцца 1989 чалавек, згода з планам выканання 8 падпраграм штогод выходзіць больш 4000 навуковых прац, сярод якіх ужо падрыхтавана і выдадзена 122 манаграфіі і 188 падручнікаў. Таксама Каваленя А.А. выказаў падзяку выкладчыцкаму калектыву філалагічнага факультэта БДУ за высокі ўзровень падрыхтоўкі кадраў і заклікаў пашыраць кола ўдзельнікаў навукова-даследчыкай дзейнасці, у тым ліку і сярод студэнтаў, будучых маладых спецыялістаў і навуковых даследчыкаў.


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»
Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Да мерапрыемства бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу, прысвечаную найбольш значным выданням, якія выйшлі ў свет дзякуючы супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытута мовазнаўства, Інстытута літаратуразнаўства, Інстытута філасофіі, Інстытута гісторыі, а таксама Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. На выставе дэманстраваліся слоўнікі, энцыклапедычныя выданні, манаграфіі па актуальных праблемах даследавання беларускай культуры, сучаснай і традыцыйнай, па пытаннях філасофіі і эстэтыкі, па нормах беларускай сучаснай мовы, тэорыі і філасофіі літаратуры, відам, жанрам і стылям, напрамкам і плыням. Некаторая частка выданняў адлюстроўвала і сумесную працу НАН і БДУ, гэта зборнікі навуковых прац, матэрыялы канферэнцый, а таксама энцыклапедычныя выданні і аўтарскія манаграфіі гуманітарнага напрамку.


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»
Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Дырэктар інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Лакіза В. Л. на пачатку прамовы падзяліўся ўласнымі ўражаннямі ад удзелу ў напісанні дыктоўкі па беларускай мове, што адбылася ў сценах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі 21 лютага. Звярнуў увагу на тое, што Інстытут гісторыі НАН Беларусі з’яўляецца галаўной арганізацыяй-выканаўцам дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады. Пазнаёміў прысутных з выданнямі Інстытута гісторыі на рускай і беларускіх мовах па гісторыі рэгіёнаў нашай краіны, аб праблемах даследавання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і аб планах на бліжэйшы час. Асаблівую ўвагу звярнуў на 5-ці томнае выданне «История белорусской государственности» (2018-2020 гг.) і патлумачыў дзеля чаго пасля беларускамоўнага выдання працавалі над выданнем на рускай мове – дзеля пашырэння кола чытачоў і даследчыкаў, ў тым ліку замежных, тых, хто цікавіцца пытаннямі фарміравання беларускага этнасу і дзяржаўнасці.


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Лазарэвіч А.А. – дырэктар Інстытута філасофіі, кандыдат філасофскіх навук падзяліўся думкамі аб важнасці разумення еднасці філасофіі і культуры, звярнуў увагу прысутных на знакамітае выданне – 4 тамы «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (у 6 т., рыхтуецца зараз 5-ты том да выдання). Беларуская філасофія актыўна развіваецца як навука. Напрыклад, этнафіласофія – маладая галіна навукі, якая даследуе народныя ўяўленні пра свет, якія маглі нарадзіцца ў глыбокай старажытнасці. Асаблівы гонар у дадзеным напрамку выклікае кніга «Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія», якая ўвайшла ў Топ-10 вынікаў навуковых даследаванняў НАН Беларусі ў 2021 годзе. У выданні ўпершыню сістэмна адлюстраваны традыцыйны беларускі светапогляд, традыцыйныя каштоўнасці, ідэі, погляды і канцэпты.


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Груша А. І. нагадаў пра даўнія сувязі акадэмічнай навукі і БДУ яшчэ ад часоў Інбелкульта, з 1922 года. Многія навукоўцы Інбелкульта вялі актыўную выкладчыцкую дзейнасць менавіта ў БДУ, сярод іх Я. Лёсік (вучоны-мовазнаўца, пісьменнік, публіцыст),  І. Воўк-Левановіч (мовазнаўца) і іншыя. У сваім выступе А. І. Груша закрануў і адзін з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж БДУ і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай – гэта сучасная скарыніяна новага ўзроўня, вынікам якога сталі сборнікі навуковых артыкулаў: «Францыск Скарына : даўнія факты — новыя ідэі» (2021, 2019), «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына» (2017). Распавядаючы пра інфармацыйныя рэсурсы і паслугі бібліятэкі, А. І. Груша нагадаў, што для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта вельмі карыснай будзе вялікая калекцыя кніг XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся ў Мінску ў 2013 годзе. Калекцыю складаюць больш за 1000 выданняў па праблемах развіцця славянскіх моў, літаратур, культур, фальклору ў іх узаемадзеянні з амаль 30 краінаў свету.


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Кісліцына Г. М. – беларускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, загадчыца аддзела тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі, распавядая пра сумесную працу з калегамі БДУ, якая складаецца не толькі з таго, что філалагічны факультэт – «кузніца кадраў», а супрацоўнікі інстытута даўно і паспяхова сумяшчаюць навуковую дзейнасць з выкладчыцкай у БДУ, нагадала што супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства таксама адчуваюць сябе спадкаемцамі Інбелкульта. Як вядома стварэнне Інбелкульта пачалося з утварэння Навукова-тэрміналагічнай камісіі, якая займалася актуальным і важным пытаннем стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі. На аснове гэтай камісіі і быў створаны Інбелкульт, рэарганізаваны потым у Беларускую акадэмію навук. Сёння сумесная праца Інстытута літаратуразнаўства і філалагічнага факультэта БДУ таксама накіравана на пашырэнне адукацыі, таму што беларуская мова і літаратура з’яўляюцца не только складнікамі культуры, але і складнікамі нацыянальнай бяспекі. Сярод шматлікіх выданняў інстытута Г. М. Кісліцына падкрэсліла значнасць добравядомай усім кніжнай серыі «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» – «Беларускі кнігазбор». 


Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»
Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»
Навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам»

Дырэктар Інстытута мовазнаўства Капылоў І.Л., кандыдат філалагічных навук у сваёй прамове да студэнтаў філалагічнага факультэта ўзгадаў імёны знакамітых мовазнаўцаў, якія на працягу існавання ўстановы зрабілі значны ўнёсак у развіццё гісторыі і тэорыі беларускай мовы, дыялекталогіі, лексікалогіі і лексікаграфіі, моўных сувязей, анамастыкі, тэрміналогіі, славістыкі: П. П. Шуба, Л. І. Бурак, Л. А. Антанюк, М. Г. Булахаў, А. І. Наркевіч, С. М. Некрашэвіч, І. В. Воўк-Левановіч, П. А. Бузук і шмат іншых. Капылоў І. Л. прадставіў таксама асноўныя фундаментальныя працы, створаныя супрацоўнікамі інстытута, якія дэманстраваліся на выставе: «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (1994-1998), «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» у 37 тамах, «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» у 14 т., «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» у 5 тамах і шмат іншых. Пазнаёміў таксама з выданнямі па анамастыцы, сучаснай беларускай мове, працай у галіне кап’ютарнай лінгвістыкі, корпус якой складае ўжо больш за 1 млрд. словаўжыванняў.

Сустрэча паміж навукоўцамі, студэнтамі і выкладчыкамі прайшла ў атмасферы дыялога, абмена вопытам і абмеркавання новых планаў рознабаковага супрацоўніцтва.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси