Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Другія Кісялёўскія чытанні і выстава “Герой і яго музы”

22 красавіка 2022 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыліся Другія Кісялёўскія навуковыя чытанніДа 200-годдзя рамантызму ў літаратуры Беларусі”, прысвечаныя памяці Генадзя Васільевіча Кісялёва – беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, пісьменніка і археографа. 


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей імпрэзы звярнуўся загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Аляксандр Віктаравіч Сцефановіч


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Ён падзяліўся ўспамінамі пра Генадзя Васільевіча Кісялёва, які сам быў натурай рамантычнай, аб чым сведчаць іх узаемаадносіны з жонкай. Дарэчы, Яніна Міхайлаўна доўгі час працавала ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў і, па словах Аляксандра Сцефановіча, была для Генадзя Васільевіча надзейным сябрам і тылам, памочнікам, натхненнем  і каханнем на ўсё жыццё.


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Доктар філалагічных навук, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Ганна Мікалаеўна Кісліцына таксама адзначыла, што  Г. В. Кісялёў быў вельмі сціплым і добрым, з шырокай душою чалавекам. У сваёй прамове літаратуразнаўца падкрэсліла, што адлік эпохі рамантызму вядзецца з 1822 года, калі з друку выйшаў першы том твораў Адама Міцкевіча “Паэзія”. 


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

У гэтую кнігу ўвайшоў цыкл “Балады і рамансы”, які стаў эталонным для беларускіх, польскіх, украінскіх і літоўскіх рамантыкаў, а прадмова “Пра рамантычную паэзію” была маніфестам новага літаратурнага кірунку. 


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

На навуковых чытаннях выступілі: І. Багдановіч, к.ф.н., дактарант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; І. Запрудскі, к.ф.н., дактарант кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ; Л. Кісялёва, к.ф.н., ст. навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; М. Варабей, м.н.с. аддзела гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; С. Воцінава, даследчык літаратуры, перакладчык; а таксама іншыя вядомыя даследчыкі.


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

У праграме чытанняў адбылося адкрыццё выставы выданняў з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў “Герой і яго музы”. Яна не пакінула абыякавым ні аднаго з удзельнікаў.

Куратар выставы Надзея Міхайлаўна Слука расказала пра экспазіцыю, якая складаецца з  навуковай спадчыны Г. В. Кісялёва і з выданняў мастацкіх твораў эпохі рамантызму, якія былі адным з прадметаў даследчай дзейнасці Генадзя Васільевіча.


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Першы раздзел складаецца з важнейшых навуковых прац Кісялёва, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры, развіццю беларускай грамадска-філасофскай думкі, нацыянальна-вызваленчаму руху ў Беларусі: “Сейбіты вечнага” (1963), “З думай пра Беларусь” (1966), “Паплечнікі Каліноўскага” (1976), “Пачынальнікі” (выданні 1977 і 2003), “Загадка беларускай “Энеіды” (1971), “Героі і музы” (1982), “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), “Ад Чачота да Багушэвіча” (1993), “Радаводнае дрэва” (1994), “Марцінкевіч герба Лебедзь: Дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча”, “Смак Беларушчыны” (2013). Асобная ўвага нададзеная выданням, якія маюць дарчыя надпісы; на выставе можна пабачыць асобнікі, якія Генадзь Васільевіч надпісваў сваім сябрам і калегам ‒ Міхаілу Восіпавічу Бічу, Васілю Уладзіміравічу Івашыну, Максіму Лужаніну, Івану Антонавічу Брылю, Васілю Васільевічу Барысенку.  


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Сярод выданняў XIX ст. ‒ творы паэтаў і пісьменнікаў эпохі рамантызму, якія адыгралі важнейшую ролю ў станаўленні беларускай літаратуры. Пачэснае месца на выставе адведзена кнігам Адама Міцкевіча, аднаго з заснавальнікаў рамантычнай плыні ва ўсходнееўрапейскай літаратуры. Выстаўленыя тры яго прыжыццёвыя выданні: “Poezye Adama Mickiewicza” (T. 3, 1829), “Pan Tadeusz czyli ostatni zajazd na Litwie” (1834) і “Pisma Adama Mickiewicza” (T. IV, 1844). Можна адзначыць, што першае з пералічаных выданняў належала калісьці да кніжнай калекцыі Радзівілаў, аб чым сведчыць штамп бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі. 


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

Не менш цікавыя прыжыццёвыя выданні тых літаратараў-рамантыкаў, якія ўпершыню звярнуліся да беларускай мовы ў сваіх творах ‒ Яна Чачота, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Яна Баршчэўскага. Сярод іх можна вылучыць “Piosnki wieśniacze znad Niemna i Dźwiny, niektóre przysłowia i idiotyzmy, w mowie Sławiano-Krewickiej” (1846) Яна Чачота, “Hapon, powieść białoruska, z prawdziwego zdarzenia, w języku białoruskiego ludu napisana” (1855) і “Dudarz białoruski, czyli wszystkiego potrosze” (1857) Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, “Szlachcic Zawalnia czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach” (1844) Яна Баршчэўскага. 


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні

У фондзе аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў зберагаецца значная колькасць прыжыццёвых выданняў паэтаў Антонія Адынца і Уладзіслава Сыракомлі. У рамках выставы дэманструюцца такія іх творы, як “Barbara Radziwiłłówna czyli początek panowania Zygmunta-Augusta” (1858) і “Jerzy Lubomirski czyli wojna domowa w Polsce” (1861) Антонія Адынца і “Sen wieszcza. Opera we trzech aktach, do muzyki Stanisława Moniuszki” (1854), “Córa Piastów. Powieść wierszem z dziejów Litewskich” (1855), “Dni doroczne na Litwie. Szereg obrazków” (1858) і “Możnowładcy i sierota (Zofja xiężniczka Słucka)” (1859) Уладзіслава Сыракомлі.

На выставе таксама прадстаўлены некаторые вершы паэта Вінцэнта Каратынскага, надрукаваныя ў часопісе “Teka Wileńska” у 1857‒1858 гадах, і кніга “Podania białoruskie” (1889) этнографа Уладыслава Вярыгі.


Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
Круглы стол “Другія Кісялёўскія чытанні
топ-услуги