Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Карл Лінэй: да 315-годдзя з дня нараджэння

«Скажы яму, што я не ведаю больш вялікага чалавека на зямлі»
Жан-Жак Русо

«За выключэннем Шэкспіра і Спінозы, я не ведаю нікога сярод ужо не жывучых, хто аказаў бы на мяне больш моцны ўплыў»
Іаган Вольфганг фон Гётэ

«Лінэй быў на самай справе паэтам, якому давялося стаць натуралістам»
Аўгуст Стрындберг

Усе гэтыя ўзнёслыя словы былі адрасаваныя аднаму чалавеку – Карлу Лінэю. 


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Сярод імёнаў буйнейшых навукоўцаў XVIII стагоддзя імя Карла Лінэя амаль самае вядомае: яго ведаюць шкаляры, студэнты, як просты люд, так і прафесійныя навукоўцы. Натуральна, што Лінэй займае пачэснае месца ў гісторыі прыродазнаўства.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Паходзіў Карл Лінэй з сям’і дробных сялян-уласнікаў і сялянскага святарства, якое жыло на поўдні Швецыі ў правінцыі Смоланд. 


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Паступаючы ў навучальныя ўстановы, сяляне павінны былі абраць сабе прозвішча. Так, продкі Лінэя, абраўшы кар’еру святароў, узялі сабе прозвішча Тыліандэр (па лацінскай назве ліпы - Tilia). А бацька Карла – Нільс, які таксама стаў святаром, абраў сабе імя Лінэус (Linnaeus). 23 мая ў сям’і Нільса Лінэуса і Хрысціны Брадэрсоні нарадзіўся сын Карл.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Каля дома Нільс Лінэус пасадзіў невялікі сад, за якім з любоўю даглядаў. Тут ён вырошчваў гародніну, садавіну і разнастайныя дэкаратыўныя расліны. З ранняга дзяцінства цікавасць да раслін выявілася і ў Карла, да васьмі гадоў ён ведаў назвы шматлікіх раслін, якія сустракаліся ў ваколіцах Стэнбрухульта (Stenbrohult). Акрамя таго, у садзе яму быў выдзелены невялікі ўчастак для яго ўласнага вырошчвання раслінаў. Вялікае возера Маклэн, апрацаваныя палі, лугі і гаі, сасновыя бары на адным баку возера і лісцяныя дрэвы на ўсходзе рабілі ландшафт, ў атачэнні якога рос Карл Лінэй, вельмі прывабным. Сярод прыроды ў Карла праявіліся зацікаўленасці да раслін і хараства прыроды.

Бацька Лінэя з ранняга дзяцінства пачаў вучыць сына асновам латыні, рэлігіі і геаграфіі. Калі Лінэю было сем гадоў, Нільс вырашыў наняць для яго рэпетытара. Бацькі выбралі Ёхана Тэландэра, сына мясцовага ёмена (буйнога землеўласніка). Сам Карл Лінэй не любіў яго і пасля пісаў у сваёй аўтабіяграфіі, што Тэландэр “лепш разлічваў пагасіць таленты дзіцяці, чым развіваць іх”. 

У 1717 годзе Карла Лінэя адправілі ў сярэднюю гімназію ў Векшэ (Växjö). Але тут Лінэй рэдка вучыўся, часта з’яжджаючы ў сельскую мясцовасць у пошуках раслін. У нейкі момант бацька прыехаў да яго ў госці і, выслухаўшы крытычныя ацэнкі настаўнікаў, вырашыў аддаць юнака ў чаляднікі да якога-небудзь сумленнага шаўца. Дырэктар школы Даніэль Ланэрус, які падзяляў цікавасць Лінэя да батанікі, заўважыў здольнасці свайго навучэнца і  аддаў яму кіраванне сваім садам.

Ён пазнаёміў яго з Ёханам Ротманам, дзяржаўным лекарам Смоланда і настаўнікам у Катедральсколан (Lund Cathedral School) – гэта школа ва Упсале, заснаваная ў 1246 годзе, з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай у Швецыі. Варта адзначыць, што Ротман пашырыў цікавасць Лінэя да батанікі і дапамог яму развіць цікавасць да медыцыны. І ўжо ў 17 гадоў Лінэй быў добра знаёмы з існуючай батанічнай літаратурай. У сваім дзённіку ён адзначаў, што “чытаў дзень і ноч, ведаючы як свае пяць пальцаў кнігі па батаніцы”.

У 1724 годзе Карл Лінэй паступіў у Катедральсколан, дзе ён вывучаў у асноўным грэцкую мову, іўрыт, тэалогію і матэматыку. Біёграфы адзначаюць, што Лінэя не цікавілі ні багаслоўе, ні старажытныя мовы. У будучыні гэта прывядзе да немагчымасці пісання прамоў і лістоў на лацінскай мове. У апошні год навучання ў гімназіі Бацька Лінэя наведаў прафесараў, каб спытаць, як прасоўваецца вучоба яго сына. На жаль, большасць казала, што юнак ніколі не стане навукоўцам. Ротман лічыў інакш, мяркуючы, што ў Лінэя можа быць яскравая будучыня ў медыцыне. Ён прапанаваў Лінэю сваю дапамогу ў вывучэнні  фізіялогіі і батанікі. 

Такім чынам, Ланэрус і Ротман падтрымаўшы юнака, дапамаглі абраць яму свой шлях, які адпавядаў яго духоўнаму складу і інтарэсам.

У жніўні 1728 года Лінэй вырашыў паступіць ва Упсальскі ўніверсітэт (Uppsala universitet) па радзе Ротмана, які лічыў, што будзе лепш, калі Лінэй захоча вывучаць як медыцыну, так і батаніку.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

У 1729 годзе Лінэй напісаў дысертацыю “Praeludia Sponsaliorum Plantarum” аб размнажэнні раслін. Яна прыцягнула ўвагу рэктара ўніверсітэта Олафа Радбека, які ў маі 1730 года абраў Лінэя для чытання лекцый ва ўніверсітэце, хоць малады чалавек быў усяго толькі студэнтам другога курса. Варта адзначыць, што лекцыі Лінэя карысталіся папулярнасцю, і ён часта выступаў перад аўдыторыяй у некалькі соцен чалавек. У гэты час у Карла Лінэя нараджаецца першая думка аб стварэнні класіфікацыі раслін. Яго план складаўся ў тым, каб класіфіцыраваць расліны па колькасці тычынак і песцікаў. Ён пачаў пісаць некалькі кніг, вынікам якіх сталі, напрыклад, “Genera Plantarum” і “Critica Botanica”. Але даследчык разумеў, што ўзораў толькі адной мясцовасці не хапае і патрэбна назбіраць палявы матэрыял. Лінэй спадзяваўся знайсці новыя расліны, жывёл і каштоўныя мінералы. Яго таксама цікавілі звычаі карэнных саамаў, качэўнікаў-аленяводаў, якія вандравалі па бязмежных тундрах Скандынавіі. У красавіку 1732 года Лінэй атрымаў грант ад Каралеўскага таварыства навук ва Упсале на сваё падарожжа.

У кнізе “Flora Lapponica” ідэі Лінэя аб наменклатуры і класіфікацыі раслін ўпершыню былі выкарыстаныя на практыцы. Навуковая праца ахоплівала 534 відаў раслін, якія Лінэй выкарыстаў у сістэме класіфікацыі і уключыў для для іх апісанння, геаграфічнага распаўсюджвання і таксанамічных заўваг. 

Таксама падчас гэтай экспедыцыі ў Лінэя ўспыхнула азарэнне ў дачыненні да класіфікацыі млекакормячых. Убачыўшы ніжнюю сківіцу каня на абочыне дарогі, па якой ён ехаў, Лінэй заўважыў: “калі б я толькі ведаў, колькі зубоў і якога роду ў кожнай жывёлы, … я, можа быць, быў бы ў стане распрацаваць цалкам натуральную сістэму класіфікацыі ўсіх чатырохногіх”.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

У фондах ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваецца прыжыццёвае выданне “Genera plantarum eorumque characteres naturales secundum numerum, figuram, situm, et proportionem omnium fructificationis partium” Карла Лінэя 1764 года, якое некалі было ў карыстанні бібліятэкі віцебскай мужской гімназіі. Сам Лінэй пазней пісаў пра гэтую сваю працу, што “адзін гэты твор мог запатрабаваць цэлае чалавечае жыццё”. У ім Лінэй апісаў роды раслін, выкарыстоўваючы ў якасці кіруючага прынцыпу для характарыстыкі родаў асаблівасці генератыўных органаў. У аўтабіяграфічных матэрыялах Лінэй казаў пра кнігу, што ў ёй ён зрабіў тое, чаго ніхто да яго не зрабіў, і што “батанікі лічылі, што адных генератыўных частак раслін недастаткова для таго, каб распазнаць роды, і што трэба браць пад увагу лісце і аблічча раслін, да таго часу, пакуль Ліней [адной з асаблівасцяў твораў Лінэя з’яўляецца тое, што ён пісаў пра сябе ў трэцяй асобе] не паказаў ім іншае”.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)
Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)
Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Таксама сярод рэдкіх кніг можна вылучыць “Equitis systema vegetabilium secundum classes ordines genera species cum characteribus et differentiis” 1797 года і яе пяцітомнае перавыданне 1817 – 1819 гадоў. 


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)
Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)
Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Гэтае выданне пабачыла свет дзякуючы працы вучня Лінэя – Юхана Мурэя. Пад час навучання Карл Лінэй паказал вучню рукапіс гэтай кнігі, але сетаваў, што не мае часу для напісання яе і пераапрацоўкі матэрыяла, тады Мурэй і прапанаваў сваю дапамогу. Пазней Мурэй пісаў, што падчас гэтай сустрэчы ён знайшоў у сваім настаўніку “тую ж сардэчнасць, тую ж жвавасць духу, такое ж імкненне збіраць рэдкасці па натуральнай гісторыі”, якім ён здзіўляўся яшчэ падчас сваёй вучобы ва Упсале.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

Выданне “Philosophia botanica, in qua explicantu fundamenta botanica cum definitionibus partium, exemplis terminorum, observationibus rariorum” 1809 года каштоўнае тым, што ў ім прадстаўлены замалёўкі раслін, зробленыя Карлам Лінэям пад час вандровак і навуковых даследванняў. Кніга пабудавана як зборнік афарызмаў, забяспечаных каментарамі і сістэмай крыжаваных спасылак. Усяго ў ёй размешчана 365 афарызмаў, аб’яднаных у дванаццаць глаў. Лік афарызмаў супадае з лікам дзён у годзе (размеркаванне па главам нераўнамерна, хоць лік глаў невыпадковы і заснаваны, як мяркуюць, альбо на ліку месяцаў, альбо на дванадцацірычнай сістэме вымярэнняў). Такім чынам, “Philosophia botanica” стала адной з найбольш вядомых твораў спадчыны Карла Лінэя. Гэтая праца аказала значны ўплыў на развіццё батанікі як навукі. Многія афарызмы сталі крылатымі выразамі і часта цытуюцца ў працах іншых прыродазнаўцаў. Найбольш вядомыя: “усё жывое з яйка”, “не прыкметы вызначаюць род, але род — прыкметы”, “прырода не робіць скокаў”, “мы налічваем столькі відаў, колькі формаў было створана першапачаткова” і іншыя. Не ўсе гэтыя фразы першапачаткова належалі Лінэю, але менавіта паўсюднае выкарыстанне “Philosophia botanica” і яе варыянтаў у выкладанні на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў спрыяла іх распаўсюджванню.

У розныя гады жыцця Карл Ліней напісаў пяць аўтабіяграфій, у якіх апісаў мноства падзей, сведкам якіх ён быў.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

За свой уклад у развіццё навукі Карл Ліней атрымаў дваранскае званне. Стаўшы дваранінам, ён прыдумаў сабе радавы герб, на якім адлюстраваў яйка, пабегі паўночнай лінеі (расліна, названая ў яго гонар) і шчыт, падзелены на тры рознакаляровых полі, які сімвалізуе тры царства прыроды – жывёльны свет, раслінны свет і мінералы.


Princeps botanicorum (да 315 годдзя з дня нараджэння Карла Лінэя)

У гонар Лінэя названыя многія біялагічныя таксоны (роды і віды раслін і жывёл), тэрміны, геаграфічныя і астранамічныя аб’екты. Імя Лінэя носяць арганізацыі, друкаваныя выданні і батанічныя сады. Лінэю прысвечаны творы культуры, у тым ліку раманы і апавяданні, у многіх краінах свету яму ўстаноўлены помнікі. А ягоная кніжная спадчына захоўваецца ў бібліятэках па ўсяму свету, нават у Беларусі.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси