Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Трыёдзь каляровая

Аднымі з самых прыгожых і па-майстэрску выкананых кніг у гісторыі ўсходнеславянскага кнігадрукавання па праву могуць лічыцца Львоўскія выданні. 


Трыёдзь каляровая

У нашым фондзе захоўваецца адна з перлінаў украінскага кнігадрукавання – «Трыёдзь Кветная».


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Яна была надрукавана ў сакавіку 1642 года тыпаграфам Міхаілам Слёзкам. Каштоўнасць гэтага выдання заключана ў высокай якасці друка, наяўнасці шматлікіх гравюр, заставак і канцовак, ініцыялаў і рукапісных маргіналій.

Трыёдзь Кветная складаецца са спеваў ад Вялікдня да Нядзелі Усіх святых, гэта значыць, наступнай нядзелі пасля Сёмухі. Назва «Кветная Трыёдзь» паходзіць ад свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім – Кветная Нядзеля.


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Важна і тое, што Трыёдзь захоўваецца ў вокладцы XIХ стагоддзя з надпісам на карэньчыку: «ТРИОДІОНЪ ЦВЪТНАЯ / 1642 / ЛЬВОВЪ», які праз час згубіў свой залаты колер. На першым форзацы маецца экслібрыс буйнога ўкраінскага памешчыка і бібліяфіла Івана Якаўлевіча Лукашэвіча: «ИЗЪ БИБЛІОТЕКИ ИВАНА ЛУКАШЕВИЧА. №_ ». Асаблівасцю кніг з калекцыі Івана Лукашэвіча з’яўляюцца саф’янавыя налепкі на карэньчыках з выцісканымі золатам назвамі кніг і выходнымі дадзенымі.


Трыёдзь каляровая

На тытульным аркушы прадстаўлены не толькі выявы святых, тут можна заўважыць малюнкі месяца і сонца з чалавечым тварам, а таксама росчаркі пяра. Наступны аркуш утрымлівае герб роду Мовілэ Пятра Магілы з падрабязным тлумачэннем кожнага элемента: «Солце Мъсѧцъ и Звъзды к небȣ дорогою. Мечи, Шабли, Копїіе ѡтчізнъ ѡброна…».


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Прадстаўленыя ў Трыёдзе гравюры раскрываюць розныя гісторыі Новага Запавета: Уваскрашэнне Лазара, Уваход у Іерусалім, Памазанне Ісуса мірам, Укрыжаванне Хрыстова, Уваскрашэнне і Ушэсце Гасподняе. Таксама застаўкі ў тэксце дапаўняюць ілюстраваны матэрыял сюжэтамі з’яўлення Архангела Міхаіла, Тайнай вячэры, Распяццем Хрыста, Зняцця з крыжа, Пакладанне ў труну.


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Цікавай знаходкай у кнізе сталі фрагмент кнота і кроплі ад воску.

Асобнік львоўскай «Трыёдзі кветнай» паступіў у аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі ў 1976 г.

Пра цікавыя факты аб гэтай кнізе можна даведацца тут: Сведка часу: паводле асобніка «ТРЫЁДЗI КВЕТНАЙ» 1642 г.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси