Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Фонды Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі маюць шмат выданняў, якія часам утойваюць у сабе цікавыя загадкі. 

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Досыць часта даследчыкаў чакаюць сюрпрызы ў калекцыі выданняў на замежных мовах XVI – XVIII стагоддзяў.

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Так, напрыклад, парыжскае выданне “Байкі Эзопа жыццё і легенды...” (“Aesopi Phrygis vita et fabulae… ”) 1537 года друкарскага дома Роберта Стывенса, празванага “каралеўскім друкаром”, утрымлівае карыкатурны малюнак на каталіцкага манаха, выкананы алоўкам. На малюнку магчыма заўважыць, як аўтар паверх атрамантавага росчырку, які паслужыў падмуркам для танзуры, намаляваў манаскі профіль.

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Таксама цікавасць уяўляе і экслібрыс Паўла Вікенцьевіча Губара – вядомага калекцыянера і бібліяфіла паходжанем з Ваўкавыскага павета Гроденскай губерніі.

І такія незвычайныя і рэдкія акалічнасці кожны дзень чакаюць сваіх даследчыкаў на паліцах кніг.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси