Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

460 гадоў выданню “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca”

460 год таму пабачыла свет Базэльскае выданне “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca” (“Прамовы, дыялогі, лісты, вершы на лацінскай і грэцкай мовах”) аўтарства Алімпіі Фульвіі Мората. 

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Цікавасць гэтага выдання шмат у чым звязана з цікавасцю постаці самой аўтаркі кнігі, якая пры жыцці здолела ўразіць еўрапейскі свет сваімі фенаменальнымі інтэлектуальнымі магчымасцямі.

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Алімпія Фульвія Мората нарадзілася ў 1526 годзе ў Ферары ў сям’і Фульвіё Пэлегрына Мората і Люкрэцыі. Бацька, былы настаўнік маладых прынцаў з герцагскага дома Эстэ, быў у блізкіх адносінах з самымі адукаванымі людзьмі Італіі, дзякуючы чаму Алімпія з самага ранняга ўзросту ўвабрала навуковыя веды, а ўжо ў 12 гадоў валодала грэцкай і лацінскай мовамі. Прыкладна ў гэты ж час яе заклікалі ў палац у якасці кампаньёнкі і настаўніцы малодшай, але не менш адоранай Ганны д’Эстэ, дачкі Рэнэ, герцагіні Ферарскай. Многія людзі, якія мелі літаратурную славу альбо былі схільныя да ідэй пратэстантызму, такія як Жан Кальвін, Віторыа Калона і Клеман Маро, наведвалі двор герцагіні. Тут Мората пазнаёмілася з вядомымі гуманістамі, такімі як браты Ёханэс і Кіліян Сінапіус з Швайнфурта. У падлеткавым узросце Алімпія ўжо чытала вершы ўласнага сачынення пра парадоксы Цыцэрона і лекцыі пра творчасць Кальвіна.

Смерць бацькі, якога не стала ў 1548 годзе, прыводзіць Алімпію ў глыбокі адчай, і яна, нарэшце, знаходзіць падтрымку ў веры. За некалькі гадоў да гэтага яе бацька стаў перакананым пратэстантам, натхнёны сябрам-гуманістам Чэліа Курыёнэ. Пры двары герцагіні Рэнаты рэлігійныя бежанцы знаходзіліся пад аховай і абараняліся ад гвалту ды пераследу. Але сітуацыя пры двары змянілася і інквізіцыя стала больш узмоцненай. Гэтыя абставіны вымусіла Алімпію збегчы і павярнуцца да маці, дзе занялася выхаваннем сваіх братоў і сясцёр. Яна праводзіла час за вывучэннем філасофіі і перапісвалася з Гаспаро Сарды, які прысвяціў ёй сваю “De Triplici Philosophia” (“Аб траістай філасофіі”). 

Прыкладна ў канцы 1550 года яна выйшла замуж за маладога студэнта, які навучаўся медыцыне і філасофіі, Андрэаса Грундлера з Швайнфурта (Баварыя). У 1554 годзе яна адправілася разам з мужам на яго радзіму, дзе той быў прызначаны лекарам у гарнізон іспанскіх войскаў. У 1553 годзе маркграф Альбрэхт Брандэнбургскі падчас аднаго са сваіх рабаўніцкіх паходаў захапіў Швайнфурт і быў у сваю чаргу абложаны пратэстантамі. У рэшце рэшт Альбрэхт Брандэнбургскі быў вымушаны пакінуць Швайнфурт і ратавацца ўцёкамі разам з жонкай. Неўзабаве пасля прыбыцця ў Гейдэльберг Грундлер атрымаў пасаду прафесара медыцыны ва ўніверсітэце, а Алімпія Мората стала вучыць студэнтаў грэцкаму і латыні. Аднак маладую жанчыну адалела ліхаманка, якую Алімпія падхапіла ў Швайнфурце і праз некалькі месяцаў яна памерла. 

У выніку гэтых перыпетый большая частка рукапісаў Алімпіі Мората была страчаны. Аднак Грундлеру ўдалося выратаваць некаторыя з іх і адправіць Чэліа Курыёнэ, прафесару Базельскага універсітэта і блізкаму сябру бацькі Морато, які апублікаваў тры выданні яе працы (1558, 1562, 1570). У 1580 годзе рушыла ўслед яшчэ адно выданне.

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Месца жанчыны ў царкве і грамадстве ўжо даўно з’яўляецца прадметам гарачых спрэчак. Нават у ранняй царкве жанчыны актыўна ўдзельнічалі ў сходах. У часы Рэфармацыі Марцін Лютар падкрэсліваў, што ўсе вернікі роўныя перад Богам, але жанчын па-ранейшаму выключалі з парафіяльнай канцылярыі. Рэфармацыя таксама жыла за кошт жанчын, якія распаўсюджвалі пратэстанцкую вестку пра ласку Божую і мужна адстойвалі свае перакананні. Жыццё гуманісткі Алімпіі Мораты паказвае, як вера падахвочвала і натхняла жанчын да ўдзелу ў Рэфармацыі.

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Дадзены экзэмпляр (1562 года выдання) мае прыгожую мастацкую вокладку з выявамі сярэднявечных асоб і хрысціянскімі сюжэтамі. Кніга ўяўляе сабой аўтарскія пераклады Мораты твораў з лацінскай, грэцкай і іўрыта, лістоў антычных аўтараў. 

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Першае выданне, якое было апублікавана ў 1558 годзе, утрымлівала трыццаць лістоў Мораты, а таксама некалькі лістоў іншых асоб. У выданні 1562 года колькасць лістоў павялічана да 74, з якіх 50 былі ад Мораты, 14 – да яе і 10 – ад іншых.  Акрамя таго, у кнізе размешчана дэкламацыя пра “Парадоксы стоікаў” Цыцэрона і іншая –  “У пахвалу Муцыя Сцэволы”, лацінскі пераклад першых двух гісторый “Дэкамерона” Бакача, два дыялогі на лацінскай мове, адзінаццаць вершаў (восем – на грэцкай і тры – на лацінскай) і пераклад на грэцкую мову сямі псалмоў, а таксама некалькі вершаў на грэцкай і лацінскай мовах у яе хвалу і некалькі эпітафій. У канцы тома надрукаваны знакаміты ліст у форме элегіі, які па-рознаму прыпісваецца Іпаліце Тарэлі, жонцы Бальдасара Кастыльёне, аднаго з самых уплывовых прадстаўнікоў куртуазнай культуры ў Італіі. Гэты верш быў упершыню ўключаны ў яго лацінскую паэзію як яго ўласны.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси