Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей: да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

ВІТАЛЮ СКАЛАБАНУ

Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей,
Ісці на святло – дзеля зніклых у цемры людзей.
Скрозь цемру ісці – і рабіцца драбніцай святла,
Каб праўда здабытая 
                                  сэрца жывым апякла,
Каб крокі дзядоў не расталі, як сон у траве,
Каб людзі спазналі аднойчы – 
                                              Айчына жыве!...

Людміла Рублеўская

5 жніўня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, кандыдата гістарычных навук Віталя Уладзіміравіча Скалабана. 


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3 1972-га працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі.

Віталь Уладзіміравіч быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе». Ён стаяў у вытоках стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове, у тым ліку 6-тамовай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Пры гэтым ён быў выдатным пісьменнікам: ён аўтар дзясяткаў публікацый у газетах і часопісах, пісаў пра постаці і эпізоды гісторыі.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Апошнім местам працы В. В. Скалабана быў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

 Ён быў асобай шырокавядомай, пазвавальнай, карыстаўся грамадскай увагай, бо талент даследчыка і публікатара спалучаўся ў ім з талентам лектара і асветніка.

«Архівіст і Гісторык з вялікай літары, шчыры руплівец, клапатлівец на ніве ўзнаўлення і сцвярджэння гістарычнай памяці. Такім ён будзе, павінен бачыцца ўсім наступным пакаленням прафесійных і сумленных гісторыкаў, архівістаў» – пісаў Алесь Карлюкевіч.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Вобраз Віталя Уладзіміравіча склаўся з успамінаў яго сяброў і калег, вучняў і паслядоўнікаў – людзей, блізкіх яму па духу, тых, хто цесна супрацоўнічаў і ведаў яго асабіста. 

Вытрымкі са Зборніку памяці Віталя Скалабана «Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей»:

Михаил Шумейко: 

« … Воспитанник Санкт-Петербургского (Ленинградского) университета, В. Скалабан со студенческих времен имел счастливую возможность окунуться в мир науки, дышать его воздухом <…> Богатейшие архивные, библиотечные, музейные собрания города на Неве вселяли надежду в возможность реализации научных планов, которые возникли еще у Скалабана-школьника, увлеченного, во многом благодаря влиянию отца, подлинного краеведа и краелюба, идеей подготовки исторического труда о политической истории Беларуси первой четверти ХХ века…». 

Анатоль Бутэвіч:

«…І мо самае галоўнае – ён быў неардынарным і неабыяковым чалавекам. Чалавекам, які насуперак архіўнай цішыні любіў і шанаваў стасункі з людзьмі, не пазбягаў зацятых спрэчак па тых ці іншых пытаннях, што хвалявалі яго і змушалі думаць і думаць, перш чым вынесці нейкае меркаванне. У такіх спрэчках часта першынство належала менавіта Віталю Уладзіміравічу, бо ён валодаў дакументальным пацвярджэннем сваёй пазіцыі, сваіх высноваў. А дакумент, як вядома, пераконвае мацней за любыя эмоцыі. Вось гэтае разумнае спалучэнне эмоцый і яго вялікасці факта, дакумента наяве бачна ў ягоных літаратурных і нават навуковых публікацыях, у кнігах, да падрыхтоўкі якіх ён далучыўся. А такіх публікацый, на наша шчасце, нямала. 

Быў ён чалавекам, да якога ахвотна хінуліся іншыя, з якім было не сумна, які знаходзіў паразуменне і тэму для гаворкі ў любой цікавай для яго кампаніі. Відаць, ён найперш любіў і цаніў жыцце, а таму не хацеў марнаваць ніводнага пражытага дня. Да таго ж ён был чалавекам публічным у самым глыбінным значэнні гэтага слова. Не баяўся ніякай аўдыторыіі, умеў размаўляць з ёй нароўні. Мог выступіць з лекцыяй перад моладдзю і людзьмі дасведчанамі, на тэлебачанні пачуваўся свабодна, на навуковых канферэнцыях быў здольны абараняць і адстойваць свой пункт гледжання на тую ці іншую з’яву…».

Радзім Гарэцкі: 

«…Заўсёды Віталь Уладзіміравіч быў заклапочаны многімі справамі, таму ў яго было мала часу, бо ён звычайна спяшаўся ў іншае месяца, дзе яго ўжо чакалі. 

Нагледзячы на досыць поўную, салідную постаць, ён быў вельмі жвавы, з добразычлівым, усмешлівым позіркам разумных вачэй. Ён друкаваў шмат цікавых артыкулаў пра свае знаходкі (у тым ліку пра аўтарства «Тараса на Парнасе»), пісаў п’есы, сцэнарыі дакументальна-мастацкіх фільмаў. Ён апантана займаўся даследаваннем гісторыі беларускага нацыянальнага руху, культуры, пытаннямі архівазнаўства, краязнаўства. Яму ўдалося знайсці і давесці да шырокага чытача многія малавядомыя і цікавыя факты жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, у тым ліку Мітрафана Доўнар-Запольскага, Міхася Мялешкі, Мікалая Улашчыка… Вядомыя яго сцэнарыі да дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў пра Зміцера Жылуновіча, Усевалада Ігнатоўскага, Янку Купалу ды інш. …». 

Ганна Запартыка:

«… З вялікім захапленнем і павагай ставіўся Віталь Уладзіміравіч Скалабан да архіваў і працы архівістаў. І сам быў прыроджаным архівістам, чалавекам, для якога гістарычная праўда была вышэй і даражэй за ўсе. Ён валодаў вялікім талентам «чытаць» дакумент, складаць з раскіданых архіўных драбніц цэлыя гістарычныя палотны, узнаўляць біяграфіі даўно забытых дзеячаў і даваць ім новае духоўнае жыццё. Ён змусіў свайго сучасніка думаць аб мінулым, учынках яго герояў і антыгерояў, яго высакародным і пачварным, шчаслівым і трагічным. Гэтым самым спраўдзілася яго роля ў гістарычным выхаванні цэлага пакалення, фарміраванні культурных, этычных, філасофскіх поглядаў на ролю архіваў і архіўных крыніц. <…> Віталь Уладзіміравіч шчыра радаваўся кожнаму новаадкрытаму факту, узнятаму з небыцця імені, апублікаванаму раней невядомаму твору. І было ўсё роўна: зроблена гэта ім ці кім іншым – вочы яго свяціліся ад таго, што мінулае спакваля адчыняе нам свае таямніцы …».

Николай Илькевич

«…Конечно, я не смогу рассказать о В. Скалабане и малой толики того, что знают о нём его белорусские коллеги, многочисленные друзья в Москве, Санкт-Петербурге, Польше, Литве. Думаю, в самом непродолжительном времени о Виталии Владимировиче будут написаны и выпущены прекрасные и нужные книги. В. Скалабан это заслужил всей своей яркой и подвижнической жизнью. Он действительно достоин такой памяти и подобного «нерукотворного» памятника – многочисленные комментарии, появившиеся в Интернете  в первые часы после смерти Виталия Владимировича, красноречиво и убедительно об этом свидетельствуют. Он сам всю свою творческую энергию посвятил и все силы отдал на создание аналогичных памятников – в виде сборников документов, энциклопедий, библиографических указателей, изданий с материалами научных конференций, сценариев к документальным фильмам и телепередачам, пьес, сводных каталогов и каталогов выставок, архивных описей…».

Аляксей Каўка

Прабач мне, дружа…

«…І вось – апошні фотаздымак з апошняе таксама нашае сустрэчы ў Менску. Папрасіў тады Віталя правесці мяне да Нацыянальнае Бібліятэкі (новае яе сядзібы яшчэ не бачыў). Дамовіліся спаткацца ля помніка Скарыну. Гэта ж – цёплым рокатам-голасам па тэлефоне ўдакладняў сябра – на колішніх Содалевых сотках, непадалёк ад майго дома. Тады ж золкім лістападаўскім днём і адзначыліся мы ля пастамента нашаму Першадрукару. Каментуючы маскоўскаму госцю мастацкі роспіс-ухваленне Слову роднаму прытчамі, паэтычнымі радкамі Скарыны, Багушэвіча, Купалы… на бібліятэчным фасадзе, Скалабан атымістычна заўважыў: няварта адчайвацца, дзядзька Аляксей, мова беларуская бачыце, жыве, і мы будам жыць. Бо, як сцвердзіў ён раней на старонках ЛіМа, «скарынічы вечныя». Прынамсі незабыўны – адзін і іх мой светладумны сябра-скарыніч.» 

Андрей Киштымов:

«…Он очень любил людей в истории. Причем живые фигуры, с их силой и слабостями в праздники и будни, на переломах истории и в семейном интерьере. Он говорил и писал о них так, что это создавало эффект присутствия. Его легко было представить рядом с Купалой или Коласам, в Белнацкоме или Инбелкульте. Он бы там не потерялся, ему было бы о чем поговорить с этими людьми.

И это, наверное, справедливо, что человек, который столько имен вписал в нашу белорусскую историю, сам навсегда остался в ней.» 

Віктар Корбут:

«Яго няма, а кнігі яго выходзяць. Сведчыць гэта пра тое, што чыннасць Віталя Скалабана абганяла час. Хаця сам ён не спяшаўся, а педантычна рабіў сваю справу: даставаў са стосаў архіуных спраў раней невядомыя навукоўцам дакументы і, як кажуць даследчыкі, уводзіў у навуковы абарот. <…>

Упэўнены, што без адкрыццяў, зробленых Віталём Уладзіміравічам, гісторыю Радзімы ХХ стагоддзя мы ўяўлялі б сёння інакш. 

Я не маю на мэце даваць агляд прац Віталя Уладзіміравіча. Я хачу сказаць колькі слоў пра Скалабана як пра чалавека, якога знаў.

Захапляючыся кругаглядам Віталя Уладзіміравіча, я спачатку яго дапякаў (а мо нават і ўпікаў): «Чаму ж вы, спадар Скалабан, не дасце сваіх кніг? ». І раптам кнігі Скалабана ў апошнія гады сталі выходзіць! І працягваюць друкавацца пасля смерці навукоўца. Праўда, гэта не магнаграфічныя даследаванні, а зборнікі дакументаў. Магчыма, чытачы нават і не заўважаць пад вокладкамі імя ўкладальніка. 

<…> Скалабан, праўда, любіў недагаворваць: пачне пра нешта расказваць і раптам змоўкне. Ніколі не казаў лішняга. Магчыма, таму што выказваў толькі тыя меркаванні, у якіх быў упэўнены на 100 працэнтаў. Скалабан знаёміў з фактамі. А высновы мусіў рабіць чытач.

Часам мне хочацца набраць нумар Віталя Уладзіміравіча, каб параіцца, пацікавіцца яго меркаваннем…». 

Анатоль Сідарэвіч:

«Гэта было як рытуал. Наша размова звычайна пачыналася з вітання «Здравствуйте, товарищ Скалабан! » або з нямецкага адпаведніка гэтага вітання: «Guten Tag, Genosse Skalaban». І ў адказ я заўсёды чуў: «Laba diena, draugas Sidarevičius». Пасля такога абмену мы адразу пераходзілі на родную мову.

Ініцыятава тэлефонных размоваў амаль заўсёды сыходзілі ад мяне, бо Віталь Скалабан быў чалавекам-даведнікам. Не кожнаму дадзена ведаць усіх гісторыкаў Беларусі, хто што даследуе, хто што піша, а Віталь Уладзіміравіч ведаў, здаецца, усё пра ўсіх. І калі трэба было даведацца, што гэта за аўтар, дзе ён публікаваўся, Віталь Уладзіміравіч прыходзіў на дапамогу. <…>

…Вечна бадзёры, вечна з усмешкай – такім ён помніцца, бадай, кожнаму, хто яго ведаў…».

Ціхан Чарнякевіч:

«Прафесіяналы. Іх на пальцах пералічыць можна ў кожнай галіне беларускай навукі.

Прафесіянал валодае перш за ўсё вычарпальнай інфармацыяй па прадмеце. Віталь Уладзіміравіч, здавалася, ведаў усё. Акрамя радовішчаў уласнага архіва, які збіраўся дзесяцігоддзямі і ў будучыні стане неабходным памочнікам для кожнага даследчыка гісторыі Беларусі 1-ай паловы ХХ ст., Скалабан ведаў усе сховішчы Мінска як свае пяць пальцаў. Больш за тое, ён зазіраў і ва ўсе літаратурныя музеі, рэгіянальныя архівы, у замежных камандзіроўках пільна інспектаваў аддзелы рукапісаў бібліятэк, маладаступныя архівы, каб знайсці нешта новае, свежае. Пра Беларусь, канечне. І пра беларусаў. Только пра іх, гэта асноўнае ...». 


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Спіс друкаваных прац В.В. Скалабана ў якасці рэдактара і аўтара ў ЭК ЦНБ НАН Беларусі на беларускай мове і на рускай мове

топ-услуги
Платежные системы Беларуси