450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 год спаўняецца з моманту выдання адной з самых папулярных у гісторыі еўрапейскай літаратуры эпічных паэм – “Апантаны Арланда” (або “Апантаны Роланд”)
Людовіка Арыёста – аўтар паэмы – нарадзіўся 8 верасня 1474 года ў Рэджо–нэль–Эмілія. Бацькі Людовіка бачылі сына прававедам, аднак юнак, якога не прыцягвала юрыспрудэнцыя, прысвяціў сябе вывучэнню класічнай літаратуры. Ён так добра засвоіў формы і памеры рымскай паэзіі, што без цяжкасцяў пісаў вершы па-лацінску. У 1522 годзе Арыёста стаў губернатарам Гарфаньяны. Прыехаўшы ў Ферары, ён пабудаваў сабе невялікі домік з садам і агародам, дзе і жыў да канца жыцця са сваёй каханай Алесандрай Бенучы.
Арыёста пачаў працаваць над паэмай прыкладна ў 1506 годзе, калі яму было 32 гады. Першае выданне паэмы ў 40 песнях было апублікавана ў Ферары ў красавіку 1516 года і было прысвечана патрону паэта Іпаліту д’Эстэ. Арыёста працягваў збіраць больш матэрыялу для паэмы і ў 1520-х гадах напісаў яшчэ пяць песняў, якія адзначылі далейшае развіццё яго паэзіі. Яны былі апублікаваны пасля яго смерці яго пазашлюбным сынам Вірджыніа. Арыёста шукаў стылістычнай парады ў гуманіста П’етра Бемба, каб даць свайму вершу апошнюю ступень адшліфоўкі.
“Апантаны Арланда” – адна з найвышэйшых вяршынь сусветнай паэзіі. У Заходняй Еўропе імя Арыёста нязменна ставілася каля імёнаў Гамера і Вяргілія.
Сюжэт паэмы распавядае нам пра прыгоды Арланда. Арланда – хрысціянскі рыцар, вядомы на французскай, а потым і на англійскай мовах як Раланд. Гісторыя разгортваецца на фоне вайны паміж хрысціянскімі паладынамі Карла Вялікага і арміяй сарацынаў, якая ўварвалася ў Еўропу і спрабуе зрынуць хрысціянскую імперыю. Паэма пра вайну і каханне, пра рамантычны ідэал рыцарства. У ім спалучаюцца рэалізм і фантазія, гумар і трагізм. Сцэна падзеяў – гэта ўвесь свет: ад Еўропы да Азіі і Афрыкі, а таксама падзеі пераносяцца нават на Месяц. Вялікая група персанажаў змяшчае хрысціян і сарацынаў, салдат і ведзьмакоў, а таксама фантастычных істот, у тым ліку гіганцкага марскога монстра па імені Орк і лятучага каня гіпагрыфа. У яго складаную эпізадычную структуру ўплятаецца мноства тэм, але найбольш важнымі з’яўляюцца няшчаснае каханне паладзіна Арланда да язычніцкай прынцэсы Анжалікі, якое пазбаўляе яго розуму, і каханне паміж хрысціянскай ваяўніцай Брадамантэ і сарацынам Руджэра.
У фондзе рэдкіх кніг ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца Венецыянскае выданне 1572 года на італьянскай мове. Гэтая кніга па праву лічыцца адной з найпрыгажэйшых кніг у нашых фондах. Звыш 50 гравюр раскрываюць перад чытачом прыгоды апантанага каханнем і жыццём Арланда.
На працягу 25 год выдатны італьянскі паэт часоў Рэнэсансу Людовіка Арыёста працаваў над гэтым творам, ствараючы адзіны з самых уплывовых твораў ва ўсёй еўрапейскай літаратуры, які дагэтуль застаецца крыніцай натхнення для пісьменнікаў. Нягледзячы на тое, што паэма была надрукавана пасмяротна, але свайму аўтару яна надала бессмяротную славутасць.